З 16 сакавіка Рассельгаснагляд здымае часовыя абмежаваньні на пастаўкі прадукцыі шасьці беларускіх прадпрыемстваў, паведамляе расейскае ведамства.
У адпаведнасьці з дамоўленасьцямі аб пастаўках прадукцыі жывёлагадоўлі на 2019 год, а таксама з улікам ліквідацыі парушэньняў, права паставак у Расею зноў атрымалі: ТАА «Праймілк», філіял «Асіповіцкі» ААТ «Бабушкина крынка», ВУП «Мсьціслаўльмалако», філіял «Быхаўскі» ААТ «Бабушкина крынка», ААТ «Малочная кампанія Наваградскія дары», ААТ «Ашмянскі мясакамбінат».
Адзначаецца, што пастаўкі дапускаецца пры ўмове ўвозу прадукцыі ў рэжыме ўзмоцненага лябараторнага кантролю. Прадукцыя, прызначаная для паставак у Расею, павінна быць вырабленая з 16 сакавіка і суправаджацца электронным вэтэрынарным сэртыфікатам.