Дэпутаты адразу некалькіх абласных цэнтраў Казахстана прынялі 20 сакавіка рашэньні назваць вуліцы ў іх гарадах у гонар Нурсултана Назарбаева, першага прэзыдэнта краіны, які напярэдадні сышоў у адстаўку.
У Паўладары дэпутаты абласнога сходу прынялі рашэньне аб перайменаваньні ў праспэкт імя Назарбаева цэнтральнай вуліцы гораду. Раней яна называлася праспэктам Незалежнасьці.
У Карагандзе таксама зьявіцца праспэкт імя Назарбаева. У ходзе пазачарговай сэсіі гарадзкой рады дэпутаты вырашылі аб’яднаць бульвар Міру і вуліцу імя былога кіраўніка гарадзкой адміністрацыі Нарманбета Тулепава і назваць новую вуліцу ў гонар першага прэзыдэнта краіны.
Вуліцы імя Назарбаева зьявяцца таксама ў:
- Актау (адміністрацыйным цэнтры Мангістаускай вобласці)
- Атырау (адміністрацыйным цэнтры Атыраускай вобласці),
- Петрапаўлаўску (адміністрацыйным цэнтры Паўночна-Казахстанскай вобласьці)
- Уральску (адміністрацыйным цэнтры Заходне-Казахстанскай вобласці),
- Усьць-Каменагорску (адміністрацыйным цэнтры Ўсходне-Казахстанскай вобласці).
- Шымкенце (горадзе, які зьяўляецца асобнай тэрытарыяльнай адзінкай і не ўваходзіць ні ў якую вобласьць).
Да адстаўкі Назарбаева з пасады прэзыдэнта Казахстану ў яго гонар ужо была названая адна з цэнтральных вуліц у Алма-Аце (да 2017 году яна насіла імя Чырвонаармейскай камандзіра Дзьмітрыя Фурманава).
Таксама ўрад пераназваў у Нурсултан міжнародны аэрапорт сталіцы краіны Астаны. Самому Назарбаеву было пастаўлена ў Казахстане некалькі помнікаў, а яго партрэт таксама зьявіўся на буйной грашовай купюры.
Аднак пасьля 19 сакавіка, на наступны дзень пасьля адстаўкі першага прэзыдэнта, парлямэнт Казахстану неадкладна прыняў рашэньне аб перайменаваньні ў гонар Назарбаева сталіцы Казахстану (Астана будзе насіць назву Нурсултан). Сьледам за гэтым рашэньнем парлямэнту рашэньні аб вуліцах Назарбаева былі адразу прынятыя і на ўзроўні рэгіёнаў.