Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сын, зяць, пляменьнік?.. Хто можа стаць наступным прэзыдэнтам Казахстану


Нурсултан Назарбаеў з унукамі, 1992 год, ілюстрацыйнае фота
Нурсултан Назарбаеў з унукамі, 1992 год, ілюстрацыйнае фота

У Казахстане з 20 сакавіка новы прэзыдэнт — Нурсултан Назарбаеў, які кіраваў краінай амаль 30 гадоў, перадаў паўнамоцтвы сьпікеру сэнату Касым-Жамарту Такаеву.

65-гадовы Касым-Жамарт Такаеў цяпер лічыцца не выканаўцам абавязкаў, а паўнавартасным прэзыдэнтам да сканчэньня цяперашняга тэрміну Нурсултана Назарбаева. Ён ня можа ініцыяваць рэфэрэндумы аб зьменах у Канстытуцыю — гэта можа толькі выбраны прэзыдэнт.

Ці будуць датэрміновыя выбары, пакуль невядома, а «плянавыя» чакаліся ў красавіку 2020 году. Таксама невядома, ці Такаеў пойдзе на гэтыя выбары кандыдатам.

Тэлеканал «Настоящее время» разважае, хто, акрамя Такаева, прэтэндуе на пасаду прэзыдэнта Казахстана:

  • Старэйшая дачка экс-прэзыдэнта, 55-гадовая Дарыга Назарбаева, якая цяпер працуе дэпутаткай сэнату і ўзначальвае Камітэт міжнародных адносінаў, а раней была віцэ-прэм’еркай.
  • Ейны муж, 52-гадовы даляравы мільярдэр Тымур Кулібаеў, які кантралюе Нацыянальны банк і займае пасаду старшыні прэзыдыюму Нацыянальнай палаты прадпрымальнікаў.
  • Пляменьнік экс-прэзыдэнта, 38-гадовы першы намесьнік старшыні Камітэту нацыянальнай бясьпекі Самат Абіш. Пра яго хадзілі чуткі, нібыта Назарбаеў прадставіў яго Ўладзіміру Пуціну як свайго пераемніка.
  • Амбасадар Казахстану ў Расеі, 62-гадовы Імангалі Тасмагамбэтаў, які раней быў міністрам абароны, кіраўніком апарату прэзыдэнта і прэм’ер-міністрам. Пра наяўнасьць у яго сваяцкіх сувязяў з экс-прэзыдэнтам невядома.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG