Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арганізатары #БНР101 прапанавалі запускаць фаервэркі 25 сакавіка


«Сьвята незалежнасьці» ў Менску, 25 сакавіка 2018 году
«Сьвята незалежнасьці» ў Менску, 25 сакавіка 2018 году

Арганізатары сьвяткаваньняў Дня Волі прапанавалі 25 сакавіка а 21:00 зрабіць «вялікі супольны салют» з нагоды 101-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.

«Велічэзны салют на ўсю краіну — вы самі пачуеце, як з суседніх двароў, стадыёнаў і офісных парковак вас падтрымліваюць землякі», — піша сайт Bnr.by.

Што адбылося?

Менгарвыканкам не дазволіў праводзіць у Менску масавыя акцыі да Дня Волі. Агулам не ўхвалілі ўсе 4 пададзеныя заяўкі: дзьве ад «Арт Сядзібы» і Партыі БНФ і дзьве ад руху «За Свабоду» і БСДП «Грамада».

Дзень Волі ў Горадні дазволілі. «Арт Сядзіба» і Партыя БНФ прапанавалі паехаць на сьвяточны мітынг і канцэрт у Горадню 23 сакавіка.

Прыносіць кветкі і сьвяткаваць у кавярнях

Таксама арганізатары прапанавалі:

  • У які-хаця час 25 сакавіка прынесьці кветкі да дому на Валадарскага, 9 у Менску, дзе ў 1918 годзе была падпісаная Трэцяя Ўстаўная грамата БНР;
  • Адсьвяткаваць Дзень Волі дзе заўгодна, а ў 21:00 выйсьці паглядзець на «нацыянальны салют».

Што важна ведаць пра Дзень Волі-2019?

  • 1 сакавіка — Аляксандар Лукашэнка вусна забараніў сьвяткаваць Дзень Волі канцэртам на стадыёне «Дынама», як таго хацелі арганізатары #БНР100 — кажа: «Ідзіце на Бангалёр».
  • 23 сакавіка ў Горадні — канцэрт у Калоскім парку з удзелам Зьмітра Вайцюшкевіча, Лявона Вольскага, гуртоў Nizkiz, «Крама», «Дай дарогу!» і Dzieciuki. Ад 3 да 5 тысяч гледачоў.
  • 23–24 сакавіка — акцыі беларусаў у Варшаве, Вільні, Кіеве, Нью-Ёрку, Празе ды іншых гарадах.
  • 24 сакавіка ў Менску — мітынг-канцэрт у Кіеўскім сквэры з удзелам «Дай дарогу», N.R.M., «Разьбітага сэрца пацана» ды іншых. Ад 1500 (паводле міліцыі) да 5–7 тысячаў (паводле арганізатараў) гледачоў. Затрыманыя Натальля Басалыга-Гарачка і Зьміцер Дашкевіч.
  • 25 сакавіка ў Гомлі — акцыя памяці герояў БНР.
  • 25 сакавіка ў Віцебску — адзіночны пікет Барыса Хамайды, які расцанілі як «парушэньне парадку ўтрыманьня населеных пунктаў».
  • 25 сакавіка ў розных гарадах — людзі вывешвалі бел-чырвона-белыя сьцягі на заклік арганізатараў #БНР101, уладам не спадабалася.
  • 25 сакавіка ў Менску на Кастрычніцкай плошчы — акцыя Алены Талстой (прыкавала сябе да слупа), затрыманьні палітыкаў і мінакоў. Праз тры гадзіны вызваленыя ўсе, акрамя Талстой, пратаколаў аб парушэньнях не складалі.
  • 25 сакавіка ў Менску на пешаходных вуліцах — затрыманьні музыкаў (Аракелян, Вайцюшкевіч, Варашкевіч і Вольскі), якія анансавалі, што зьбіраюцца прагуляцца і ўзяць з сабой музычныя інструмэнты. Пасьля затрыманьня дзясяткі людзей сьпявалі хорам песьні Вольскага, міліцыя пагражала затрыманьнямі і гвалтам. Праз тры гадзіны музыкі вызваленыя.
  • 25 сакавіка ў розных гарадах — салюты ў гонар Дня Волі.

Што яшчэ пачытаць, паслухаць, паглядзець пра БНР

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG