Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Статкевіч: спэцслужбы пераўтварылі Дзень Волі ў «сьвята ў рэзэрвацыі»


Мікола Статкевіч
Мікола Статкевіч

Лідэр Беларускага нацыянальнага кангрэсу Мікалай Статкевіч заявіў тэлеканалу «Белсат», што не далучыцца да Дня Волі ў Горадні і Менску. Сваіх акцыяў БНК не плянуе, фармальнае рашэньне кангрэс прыме ў чацьвер.

Што сказаў Статкевіч?

  1. Летась частка частка дэмакратычнай апазыцыі фактычна «здала палітычны складнік Дня Волі, які быў заўсёды»: яны адмежаваліся ад пратэстнай акцыі на плошчы Якуба Коласа і засяродзіліся на арганізацыі сьвяточнага канцэрту, дзе забаранілі палітычныя лёзунгі.
  2. Падкрэсьліў, што абураецца паводзінамі не грамадзкіх актывістаў, якія ладзілі канцэрт летась, а менавіта палітычнай апазыцыяй.
  3. Беларускія спэцслужбы навучыліся працаваць, бо пераўтварылі Дзень Волі ў апалітычнае «сьвята ў рэзэрвацыі».
  4. «У наступным годзе, калі гэта так пакінуць, ужо і на Бангалор дазваляць не будуць. Але мы ім не дазволім», — заявіў ён.

Што важна ведаць пра Дзень Волі-2019?

  • 1 сакавіка — Аляксандар Лукашэнка вусна забараніў сьвяткаваць Дзень Волі канцэртам на стадыёне «Дынама», як таго хацелі арганізатары #БНР100 — кажа: «Ідзіце на Бангалёр».
  • 23 сакавіка ў Горадні — канцэрт у Калоскім парку з удзелам Зьмітра Вайцюшкевіча, Лявона Вольскага, гуртоў Nizkiz, «Крама», «Дай дарогу!» і Dzieciuki. Ад 3 да 5 тысяч гледачоў.
  • 23–24 сакавіка — акцыі беларусаў у Варшаве, Вільні, Кіеве, Нью-Ёрку, Празе ды іншых гарадах.
  • 24 сакавіка ў Менску — мітынг-канцэрт у Кіеўскім сквэры з удзелам «Дай дарогу», N.R.M., «Разьбітага сэрца пацана» ды іншых. Ад 1500 (паводле міліцыі) да 5–7 тысячаў (паводле арганізатараў) гледачоў. Затрыманыя Натальля Басалыга-Гарачка і Зьміцер Дашкевіч.
  • 25 сакавіка ў Гомлі — акцыя памяці герояў БНР.
  • 25 сакавіка ў Віцебску — адзіночны пікет Барыса Хамайды, які расцанілі як «парушэньне парадку ўтрыманьня населеных пунктаў».
  • 25 сакавіка ў розных гарадах — людзі вывешвалі бел-чырвона-белыя сьцягі на заклік арганізатараў #БНР101, уладам не спадабалася.
  • 25 сакавіка ў Менску на Кастрычніцкай плошчы — акцыя Алены Талстой (прыкавала сябе да слупа), затрыманьні палітыкаў і мінакоў. Праз тры гадзіны вызваленыя ўсе, акрамя Талстой, пратаколаў аб парушэньнях не складалі.
  • 25 сакавіка ў Менску на пешаходных вуліцах — затрыманьні музыкаў (Аракелян, Вайцюшкевіч, Варашкевіч і Вольскі), якія анансавалі, што зьбіраюцца прагуляцца і ўзяць з сабой музычныя інструмэнты. Пасьля затрыманьня дзясяткі людзей сьпявалі хорам песьні Вольскага, міліцыя пагражала затрыманьнямі і гвалтам. Праз тры гадзіны музыкі вызваленыя.
  • 25 сакавіка ў розных гарадах — салюты ў гонар Дня Волі.

Што яшчэ пачытаць, паслухаць, паглядзець пра БНР

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG