13-гадовая вучаніца адной са школаў Дуброўна 11 сакавіка ўчыніла самагубства. Сьледчы камітэт распачаў крымінальную справу аб давядзеньні непаўналетняй да самагубства, пішуць «Народныя навіны Віцебску».
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, дзяўчына ў панядзелак засталася дома і не пайшла ў школу. Яна жыла ў адной зь вёсак Дубровенскага раёну, а вучылася ў райцэнтры.
Сьледчы камітэт пацьвердзіў, што дзіця зьдзейсьніла суіцыд, але не камэнтуюць акалічнасьці здарэньня. Ці падазраюць некага ў давядзеньні да самагубства, таксама не называюць.
Такое злачынства прадугледжвае да 5 гадоў зьняволеньня паводле ч. 2 артыкула 145 Крымінальнага кодэксу.