Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У крушэньні «Боінга» ў Этыёпіі загінулі 157 чалавек


«Боінг-737» Этыёпскіх авіяліній, архіўнае фота
«Боінг-737» Этыёпскіх авіяліній, архіўнае фота

У Этыёпіі разьбіўся пасажырскі самалёт «Боінг-737», які ляцеў з Адыс-Абэбы ў сталіцу Кеніі Найробі.

На борце авіялайнэра Этыёпскіх авіяліній былі, паводле папярэдніх зьвестак, 149 пасажыраў і 8 членаў экіпажу з 33 краінаў, паведамляе Reuters.

У катастрофе ніхто ня выжыў.

Пакуль невядома, дзе дакладна і пры якіх абставінах разьбіўся самалёт.

Гэта першая сёлета ў сьвеце катастрофа буйнога пасажырскага самалёта, які выконваў рэгулярны рэйс.

Днём раней разьбіўся самалёт у Калюмбіі. Загінулі 14 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG