Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апазыцыйная правацэнтрысцкая Партыя рэформаў перамагае на парлямэнцкіх выбарах у Эстоніі


Кая Калас, лідэр Партыі рэформаў, якая можа стаць першай жанчынай, якая ўзначаліць урад Эстоніі
Кая Калас, лідэр Партыі рэформаў, якая можа стаць першай жанчынай, якая ўзначаліць урад Эстоніі

На выбарах у 101-асабовы эстонскі парлямэнт (Рыйгікогу) правацэнтрысцкая Партыя рэформаў, якая дагэтуль была ў апазыцыі, перамагае левацэнтрысцкую Партыю цэнтру цяперашняга прэм’ера краіны Юры Ратаса.

Вынікі выбараў дазволяць лідэрцы Партыі рэформаў Каі Калас стаць першай у гісторыі Эстоніі жанчынай, якая ўзначаліць урад.

Пасьля падліку 95% галасоў Партыя рэформаў наперадзе з 29,4%, за ёй ідзе Партыя цэнтру — 22,2%.

На трэцім месцы ўпершыню апынулася правапапулісцкая Эстонская кансэрватыўна-народная партыя (EKRE) з 17,7% галасоў — удвая болей, чым на мінулым выбарах.

Выбарчая рэкляма Каі Калас

Кая Калас, 41-гадовая юрыстка, былая дэпутатка Эўрапарлямэнту, узначаліла партыю год таму. Сярод заснавальнікаў Партыі рэформаў — яе бацька Сійм Калас, былы эстонскі прэм’ер і эўракамісар.

Цяпер прэзыдэнтка Эстоніі Керсьці Кальюлайд мае прызначыць кандыдата ў прэм’еры і даручыць яму стварэньне ўрадавай кааліцыі. Абедзьве вядучыя партыі — Рэформаў і Цэнтру выключылі магчымасьць стварэньня кааліцыі з партыяй EKRE, якая падзяляе эўраскептычныя і антыімігранцкія погляды.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG