Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ужо замянілі, дзе трэба», — Лукашэнка пра пераход з тэрміновай службы на кантрактную

абноўлена

Аляксандар Лукашэнка на вучэньнях «Захад-2017», ілюстрацыйнае фота
Аляксандар Лукашэнка на вучэньнях «Захад-2017», ілюстрацыйнае фота

На паседжаньні Савету бясьпекі Беларусі 26 лютага Аляксандар Лукашэнка абмеркаваў прапановы ўраду па зьменах ў правілах прызыву ў войска, піша БелТА.

«Калісьці практычна кожны беларус служыў у войску, — заявіў Лукашэнка. — Гэта было прэстыжна, таму юнакі імкнуліся папоўніць шэрагі Узброеных сілаў. Аднак цягам шэрагу гадоў для прызыўнікоў уводзіліся розныя адтэрміноўкі, і сёньня ў нас іх больш, чым у любой іншай дзяржаве, асабліва ў суседніх».

Праблема не катастрафічная, дадаў ён. Разглядацца будуць як адтэрміноўкі ад службы, так і абмежаваньні паводле здароўя. Адносна апошняга Лукашэнка падкрэсьліў, што чалавек ня мусіць служыць, калі праўда мае сур’ёзныя, а не «надуманыя» мэдычныя проціпаказаньні.

Летась плянавыя паказьнікі камплектаваньня войскаў не былі выкананыя. Зьмяншэньне колькасьці прызыўнікоў амаль удвая за апошнія 10 гадоў Лукашэнка зьвязаў таксама з «дэмаграфічнай ямай» 1990-х гадоў, выхад зь якой чакаецца прыкладна да 2025 году.

Пра выбар паміж абавязковай тэрміновай службай і арміяй выключна на кантрактнай аснове гаворкі не ідзе, дадаў Лукашэнка. Гэтую праблему «мы не разьдзімалі ніколі», як рабілі іншыя постсавецкія краіны, адзначыў ён.

«Мы спакойна, без натугі, замянілі ўсіх вайскоўцаў тэрміновай службы на кантрактнікаў там, дзе гэта трэба, — заявіў Лукашэнка. — Гэты працэс працягваецца дагэтуль. Я лічу, жыцьцё паказала, і яно яшчэ пакажа, дзе нам трэба выкарыстоўваць людзей сталага складу — кантрактнікаў. А недзе павінны служыць вайскоўцы тэрміновай службы».

«Мужык павінен абараняць сваю жанчыну»

Палова мужыкоў не ведае, што такое зброя. Яны ня ўмеюць ёй карыстацца
Аляксандар Лукашэнка

«Гэтую суровую школу палова зь іх, напэўна, не прайшлі, – сказаў Лукашэнка пра мужчын у беларускім войску. – Ну і матывацыя самага высокага ўзроўню – гэта тое, што ёсьць такая прафэсія, Радзіму абараняць. Радзіму павінны абараняць усе тыя, хто жыве на гэтай зямлі.

Ня дай Бог канфлікт — палова мужыкоў ня ведае, што такое зброя. Я ўжо не кажу пра тое, што яны ня ўмеюць ёй карыстацца. Таму хоць бы мужыкі. Але армія даўно перастала быць чыста мужчынскай. Яна ўжо носіць ярка выяўлены і жаночы характар.

Тым ня менш мужык спакон веку, зыходзячы з нашай гісторыі і ня толькі нашай, павінен абараняць сваю Айчыну, сваю сям'ю і сваю жанчыну».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG