У абмеркаваньні плянаў далейшага супрацоўніцтва з боку Мінабароны прымаў удзел памочнік міністра абароны па ідэалягічнай працы ва Узброеных Сілах, начальнік галоўнага ўпраўленьня ідэалягічнай работы Міністэрства абароны, палкоўнік Леанід Касінскі.
Беларускую праваслаўную царкву ў сустрэчы прадстаўлялі эпіскап Бараўлянскі Ігнацій, протаіерэй Андрэй Волкаў і старшыня Сінадальнага аддзела па ўзаемадзеяньні з Узброенымі Сіламі і іншымі вайсковымі фармаваньнямі Рэспублікі Беларусь протаіерэй Сергій Кузьмянкоў.
Як паведамляе афіцыйны сайт БПЦ, падчас сустрэчы вайскоўцаў і царкоўнікаў абмяркоўваліся пытаньні рэалізацыі пагадненьня аб супрацоўніцтве паміж Беларускай Праваслаўнай Царквой і Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь.