Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскага тэлевядоўцу затрымалі падчас інтэрвію з Мадура


Нікаляс Мадура, архіўнае фота
Нікаляс Мадура, архіўнае фота

Хорхэ Рамас, самы вядомы гішпанамоўны журналіст Злучаных Штатаў, быў затрыманы 25 лютага ў Каракасе ў прэзыдэнцкім палацы Мірафлёрэс падчас інтэрвію зь Нікалясам Мадура.

Менш чым праз тры гадзіны Рамас і ягоная тэлевізійная група былі вызваленыя. Пра гэта паведамляюць амэрыканскія СМІ са спасылкай на тэлеканал Univision і вэнэсуэльскі Нацыянальны саюз работнікаў прэсы.

Хорхэ Рамас, тэлевядоўца самага папулярнага гішпанамоўнага тэлеканалу ЗША Univision, прыехаў у Каракас для правядзеньня інтэрвію зь Нікалясам Мадура на запрашэньне вэнэсуэльскіх уладаў.

Але, як паведаміў па тэлефоне Рамас, «прыблізна празь 17 хвілінаў пасьля пачатку інтэрвію Мадура не спадабаліся пытаньні пра адсутнасьць дэмакратыі ў Вэнэсуэле, пра катаваньні палітычных зьняволеных, пра гуманітарны крызіс, і ён пайшоў пасля таго, як я паказаў яму выяву маладых людзей, якія корпаюцца ў сьметніцы ў пошуках ежы». Сьледам, паводле вэрсіі Univision, Хорхэ Рамас і ягоная здымачная група былі затрыманыя, а іхная апаратура і зьняты матэрыял канфіскаваныя.

Міністар сувязі Вэнэсуэлы Хорхэ Радрыгес адхіліў абвінавачаньні ў затрыманьні здымачнай групы Univison і заявіў, што журналіст абразіў Нікаляса Мадура, назваўшы яго «забойцам» і «дыктатарам», што і стала падставай для спыненьня інтэрвію.

Хорхэ Рамас стаў вядомым у ЗША як адзін з самых прыкметных абаронцаў правоў нелегальных мігрантаў. Падчас адной з прэс-канфэрэнцый у 2015 годзе ён пачаў доўгую спрэчку з кандыдатам у прэзыдэнты Дональдам Трампам, якая праходзіла на падвышаных танах. У якасьці аналітыка на кабэльных тэлеканалах ён рэзка крытыкуе палітыку адміністрацыі Трампа ў галіне іміграцыі.

Што трэба ведаць пра крызіс у Вэнэсуэле

  • 23 студзеня 2019 году на фоне канстытуцыйнага і эканамічнага крызісу ў Вэнэсуэле старшыня парлямэнту Хуан Гуайдо абвясьціў сябе часовым прэзыдэнтам і прынёс прысягу на мітынгу апазыцыі ў Каракасе. Апазыцыя не прызнала вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 2018 году, на якіх афіцыйна перамог дзейны прэзыдэнт Нікаляс Мадура.

Хто такі Хуан Гуайдо — новы лідэр апазыцыі Вэнэсуэлы, які абвясьціў сябе часовым прэзыдэнтам

  • Гуайдо прызналі законным прэзыдэнтам амаль усе краіны Лацінскай Амэрыкі (акрамя Балівіі і Кубы), ЗША, Аўстралія, Канада і Ізраіль. 31 студзеня «адзіным і законным часовым прэзыдэнтам» Вэнэсуэлы Гуайдо прызнаў Эўрапарлямэнт. Дзейнага прэзыдэнта Нікаляса Мадура лічаць легітымным Расея, Кітай, Куба і Мэксыка.
  • Беларускія ўлады заявілі, што «вэнэсуэльскі народ можа самастойна справіцца зь цяжкасьцямі, якія ўзьніклі, без ўмяшаньня звонку».
  • 26 сьнежня 2019 году легітымным прэзыдэнтам краіны Гуайдо прызнаў вайсковы аташэ Вэнэсуэлы ў Вашынгтоне палкоўнік Хасэ Луіс Сілва. Ён стаў першым высокапастаўленым вайскоўцам і дыпляматам рэспублікі, якія пайшлі на такі крок. Большая частка высокапастаўленых чыноўнікаў і вайскоўцаў захавалі ляяльнасьць Мадура. ​
  • 28 студзеня 2019 году ЗША ўвялі санкцыі супраць вэнэсуэльскай дзяржаўнай нафтавай кампаніі, каб узмацніць ціск на ўрад Мадура. Гуайдо заявіў, што бярэ кантроль над замежнымі актывамі Вэнэсуэлы, каб ня даць Мадура магчымасьці «спустошыць скарбонку».
  • У адказ Вярхоўны суд Вэнэсуэлы пачаў у дачыненьні да Гуайдо расьследваньне ў сувязі з «актамі гвалту, якія адбыліся ў краіне». Яму забаранілі выезд з Вэнэсуэлы і заблякавалі доступ да банкаўскіх рахункаў.
  • 29 студзеня Мадура заявіў у інтэрвію расейскім СМІ, што «гатовы сесьці за стол перамоваў з апазыцыяй». Аднак перамовы паміж ўрадам Вэнэсуэлы і апазыцыяй пачаліся толькі ў жніўні 2021 году, у Мэксыцы.
  • Эканамічны крызіс у Вэнэсуэле цягнецца з 2013 году, калі да ўлады прыйшоў Мадура. Па эканоміцы краіны моцна ўдарыла падзеньне цэнаў на нафту, але ўлады вінавацяць у праблемах ЗША. За першы прэзыдэнцкі тэрмін Мадура інфляцыя склала больш як 2 000 000 000% (перад дэнамінацыяй цэны вымяраліся ў мільёнах), валавы ўнутраны прадукт зьменшыўся на 45%, з краіны эмігравала 10% насельніцтва — каля 3 млн чалавек. Сярэдняя вага вэнэсуэльца праз праблемы з харчаваньнем зьменшылася на 11 кг.
  • Вэнэсуэльцы рэгулярна выходзілі на акцыі пратэсту, у якіх бралі ўдзел дзясяткі тысячаў, а часам і сотні тысячаў чалавек. Праходзілі ня толькі палітычныя пратэсты, але і галодныя бунты. У сутыкненьнях гінулі людзі, самым крывавым стаў 2017 год, калі былі зафіксаваныя сьмерці 164 чалавек.
  • У 2016 годзе парлямэнт запусьціў працэдуру імпічмэнту Мадура, але імпічмэнт заблякаваў Вярхоўны суд, які пазьней фармальна пазбавіў улады Нацыянальную асамблею. У 2017 годзе Мадура склікаў Канстытуцыйную асамблею як замену парлямэнту, але яе не прызнала вэнэсуэльская апазыцыя і большасьць краінаў сьвету.
  • У 2018 годзе Мадура афіцыйна перамог на датэрміновых прэзыдэнцкіх выбарах, інаўгурацыя на другі 6-гадовы тэрмін прайшла 10 студзеня. Вынікі не прызнала апазыцыя, якая байкатавала выбары і абвясьціла «маральную перамогу». Таксама вынікі выбараў не прызналі ЗША, Канада, Аўстралія і шэраг краінаў Лацінскай Амэрыкі.

Падрабязьней >>>

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG