Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледам за акцызам на мабільную сувязь улады Таджыкістану рыхтуюць падатак на мэсэнджары


Падатковы камітэт Таджыкістану рыхтуе прапанову ва ўрад краіны аб зборы пошлін за выкарыстаньне галасавога трафіку. Чыноўнікі занепакоеныя тым, што жыхары краіны тэлефануюць праз мэсэнджары Viber і WhatsАpp і ўсё менш карыстаюцца звычайнай тэлефоннай сувязьзю, асабліва для званкоў за мяжу.

Інтэрнэт у Таджыкістане і так адзін з самых дарагіх у сьвеце, але ўлады ў бліжэйшыя месяцы падымуць яго цану яшчэ на 10-15%, кажа Рустам Гулаў, блогер, спэцыяліст па IT. «Насельніцтва праз дарагоўлі інтэрнэту вельмі эканомна выкарыстоўвае трафік. Гэта значыць відэа хоць і глядзяць, але імкнуцца абмежаваць выкарыстаньне больш цяжкіх па аб’ёме матэрыялаў».

Паводле афіцыйных дадзеных, штомесячная цана інтэрнэт-паслуг для карыстальнікаў складае ад 25 да 150 даляраў, для юрыдычных асоб — ад 50 да 2 тысяч. Пры гэтым сярэдні заробак у Таджыкістане складае 200 даляраў, а траціна насельніцтва краіны жыве за мяжой беднасьці.

Таджыкістан — адзіная краіна, дзе насельніцтва плаціць акцызны падатак за выкарыстаньне мабільнай сувязьзю. Інтэрнэт і сотавая сувязь — гэта адны з найважнейшых крыніц даходу для падатковых органаў, а сотавыя кампаніі — найбуйнейшыя падаткаплацельшчыкі. Акрамя соцень мільёнаў, што выплачваюцца ў выглядзе падаткаў, за апошнія пяць гадоў яны заплацілі каля $25 млн штрафу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG