Фэйсбук плянуе аб’яднаць прыстасаваньні Facebook Messenger, Instagram і WhatsApp ў адзіную экасыстэму, паведамляе газэта The New York Times. Паводле выданьня, кожны сэрвіс працягне працаваць як асобная праграма, аднак карыстальнікі адной плятформы змогуць камунікаваць з карыстальнікамі іншай без патрэбы перамяшчацца паміж прыстасаваньнямі.
Так, напрыклад, карыстальнік Facebook Messenger зможа напісаць суразмоўцу, у якога ёсьць толькі уліковы запіс WhatsApp. Цяпер гэта немагчыма, бо прыстасаваньні не маюць агульнага ядра. Усе тры сэрвісу будуць аснашчаны скразным шыфраваньнем. У кампаніі Фэйсбук пацьвердзілі новаўвядзеньні, аднак не сталі ўдакладняць, калі яны будуць рэалізаваныя.