Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску стварылі атрад расейскай «Юнарміі»


28 дзяцей супрацоўнікаў «расейскіх замежных установаў» у Беларусі ўтварылі 11 студзеня ў Менску атрад «Гвардзеец» расейскага руху «Юнармія». Удзел у цырымоніі ўзяў амбасадар Расеі ў Беларусі Міхаіл Бабіч.

Юнармія — расейскі вайскова-патрыятычны грамадзкі рух для дзяцей ад 8 гадоў. Арганізацыю стварылі ў 2016 годзе з ініцыятывы Уладзімера Пуціна і міністра абароны Расеі Сяргея Шайгу.

Утвораны атрад «Гвардзеец» носіць імя Героя Савецкага саюзу гвардыі радавога Андрэя Мельнікава, які паходзіць з Магілёва. Гэта другі атрад «Юнарміі», які будзе працаваць у Беларусі. Першы ў 2018 годзе ўтварылі дзеці ваенаслужачых расейскай вайсковай часткі, якая знаходзіцца ў Ганцавічах.

Новыя ўдзельнікі "Юнарміі«прынялі прысягу ў менскім музэі Вялікай айчынай вайны. Акрамя ў амабасадара Расеі Міхаіла Бабіча ў ёй узяў удзел начальнік Генэральнага штабу «Юнарміі» палкоўнік Раман Раманенка.

Бабіч нагадаў пра «прыгожую вялікую краіну»

«Атрад „Гвардзеец“ ствараецца ў братэрскай краіне, дзе служаць вашыя бацькі», — зьвярнуўся да новых удзельнікаў «Юнарміі» Бабіч. — «Наперадзе — насычаная, цікавая вучоба. Вы будзеце пазнаваць гісторыю Беларусі, сумесную гісторыю нашых двух народаў: як разам мы абаранялі Радзіму, пераадольвалі цяжкасьці, нягоды і стваралі прыгожую вялікую краіну. І як цяпер мы працягваем разам разьвіваць нашыя дзяржавы, будаваць агульную Саюзную дзяржаву».

Бабіч адзначыў, што атрад будзе прымаць удзел у спартовых і культурных мерапрыемствах дзеля таго, каб у Беларусі дзеці «змаглі па-сапраўднаму палюбіць гэтую краіну, прасякнуцца нашымі братэрскімі адносінамі і пранесьці іх праз сваё жыцьцё».

Міхаіл Бабіч
Міхаіл Бабіч

Міхаіл Бабіч быў прызначаны амбасадарам Расеі ў Беларусі летась. Чуткі аб яго прызначэньні хадзілі больш за месяц, да таго ад Бабіча ў якасьці расейскага амбасадара адмовілася Ўкраіна. Жанаты, мае траіх дзяцей. Сябра партыі «Единая Россия».

Ён на 29 гадоў маладзейшы за папярэдняга амбасадара. Былы амбасадар Аляксандар Сурыкаў займаў пасаду больш за 12 гадоў, быў зьняты зь яе ва ўзросьце 78 гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG