Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Tut.by: Супрацоўнікаў КДБ, асуджаных за спайсы, вызвалілі раней


Архіўнае фота. Працэс над абвінавачанымі ў распаўсюдзе наркотыкаў ды іншых злачыствах, 2016 год
Архіўнае фота. Працэс над абвінавачанымі ў распаўсюдзе наркотыкаў ды іншых злачыствах, 2016 год

Былых супрацоўнікаў Берасьцейскага КДБ, асуджаных на 8 і 9 гадоў калёніі за распаўсюд псыхатропаў, заўважылі на волі праз прыкладна два гады ад прысуду, піша Tut.by.

Пра каго ідзе гаворка?

Выпускнік журфаку БДУ Канстанцін Вілюга, паводле сьледзтва, стварыў інтэрнэт-краму для продажу спайсаў LegalMinsk, празь якую шмат гадоў распаўсюджваў наркатычныя рэчывы. Сьледзтва даказвала, што некаторыя з кліентаў крамы памерлі ад ужываньня гэтых рэчываў. Вілюга атрымаў 20 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму, пазьней тэрмін зьняволеньня скарацілі да 19 гадоў. Разам зь ім прысуды атрымалі 17 чалавек.

Архіўнае фота. Разгляд апэляцыйных скаргаў па «справе 17» у Вярхоўным судзе, 2017 год.
Архіўнае фота. Разгляд апэляцыйных скаргаў па «справе 17» у Вярхоўным судзе, 2017 год.

Былых супрацоўнікаў берасьцейскага КДБ Ігара Карыцкага і Дзьмітрыя Верацінскага за «крышаваньне» наркадылераў у сьнежні 2016 году асудзілі на 14 і 15 гадоў зьняволеньня адпаведна, пазьней тэрміны зьменшылі да 8 і 9 гадоў калёніі. Сілавікі абвінавачваліся ў злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі і перавышэньні ўлады ці бязьдзеяньні.

Супрацоўнікам КДБ замянілі пакараньне

Знаёмы Карыцкага Аляксандар, сьцьвяржае Tut.by, што сустрэў асуджанага па «справе 17» у краме і паразмаўляў зь ім:

«Пытаюся, што здарылася, дзе так доўга быў? Кажа, „у камандзіроўцы быў доўга“. Пытаюся, у Беларусі? Так, у Беларусі. Не дапытваўся больш. Ён вельмі састарэў, яму як 50 гадоў, хаця насамрэч 38», — сказаў Аляксандар. Наколькі ён зразумеў, знаёмы вярнуўся дадому сёлета ў студзені.

Архіўнае фота. Судовы працэс па «справе 17», 2016 год
Архіўнае фота. Судовы працэс па «справе 17», 2016 год

Бацькі Карыцкага адмовіліся размаўляць пра вызваленьне сына.

«Кампэтэнтная крыніца» сказала Tut.by, што Карыцкаму і Верацінскаму «неадбытую частку пакараньня замянілі на абмежаваньне волі без накіраваньне ва ўстанову адкрытага тыпу». Вядома, што сілавікі знаходзіліся пад вартай з 2014 году, гэта ўлічваецца ў агульны тэрмін зьняволеньня.

Паводле Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў МУС, асуджаны можа прэтэндаваць на замену пакараньня ўжо пасьля адбываньня ўсталяванай законам часткі тэрміну, калі «устаў на шлях выпраўленьня». Тады папраўчая ўстанова рыхтуе адпаведныя дакумэнты ў суд.

Фігурантаў «справы 17» асудзілі ад 2 да 19 гадоў пазбаўленьня волі. Сярод асуджаных было дзьве жанчыны, адна зь іх — грамадзянка Расеі. Справа налічвала 95 тамоў, у ёй праходзілі 150 сьведак.

Пакараньне за наркатычныя злачынствы ў Беларусі. Што важна ведаць

  • У красавіку-траўні 2018 года актывісткі «Маці 328» правялі 15-дзённую галадоўку ў Калінкавічах на Гомельшчыне і ў Пухавіцкім раёне на Меншчыне, а таксама 10-дзённую галадоўку ў Лідзе.
  • Удзельнікі галадоўкі патрабавалі перагляду жорсткіх прысудаў, якія выносіліся ад 2013 году паводле 328 артыкула (ад 5 да 25 гадоў пазбаўленьня волі), а таксама зьменаў у заканадаўства.
  • «Маці 328» лічаць, што ў некаторых выпадках тэрміны зьняволеньня несувымерныя злачынству, а закон недастаткова ўлічвае асобы злачынцаў, іх узрост ды іншыя акалічнасьці.
  • 13 чэрвеня 2019 года Палата Прадстаўнікоў у другім чытаньні прыняла папраўкі ў артыкул 328. Мінімальны тэрмін пазбаўленьня волі за незаконнае абарачэньне наркотыкаў зьменшылі на 2 гады. У ліпені Лукашэнка падпісаў закон аб зьмене КК.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG