Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп афіцыйна заявіў пра пачатак вываду амэрыканскіх войскаў з Сырыі


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп афіцыйна заявіў пра пачатак вываду амэрыканскіх войскаў з Сырыі.

«Пачалі даўно неабходнае вывядзеньне войскаў з Сырыі, адначасова наносячы ўдары па невялікіх рэштках тэрытарыяльнага халіфату „Ісламскай дзяржавы“ ў многіх кірунках. Нападзём зноў з наяўных побач базаў, калі яна („Ісламская дзяржава“. — РС) будзе рэфармавацца. Спустошым Турэччыну эканамічна, калі яна ўдарыць па курдах», — напісаў Трамп у Twitter 14 студзеня.

Дональд Трамп у відэазвароце 19 сьнежня 2018 году заявіў, што войскі ЗША ў Сырыі «выводзяцца ўсе, і выводзяцца ўжо цяпер». Тады чакалі, што войскі будуць выведзеныя за некалькі тыдняў, прыкладна за два месяцы. Гэтае рашэньне выклікала рэзкую крытыку і сярод палітычных дзеячаў, і сярод вайскоўцаў, зь якімі прэзыдэнт не параіўся: празь нязгоду зь ім пайшоў у адстаўку міністар абароны ЗША Джым Мэтыс. Таксама крытыкавалі Трампа і саюзьнікі ЗША ў NATO, найбольш — Францыя і Нямеччына.

У адказ Трамп зьмяніў пляны, адступіўшы ад ідэі тэрміновага вывядзеньня войскаў ЗША з Сырыі і пачаўшы гаварыць, што гэта будзе адбывацца паступова. 2 студзеня ён абверг паведамленьне пра чатырохмесячны тэрмін вываду і казаў пра тое, што войскі будуць выведзеныя з Сырыі «на працягу некаторага часу».

3 студзеня дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэо заявіў, што амэрыканскія вайскоўцы пачалі пакідаць Сырыю, але тэрміну вывядзеньня таксама не назваў.

ЗША мелі ў Сырыі каля 2 тысяч сваіх вайскоўцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG