Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп ня зьменіць рашэньня аб вывадзе войскаў з Сырыі, — Белы дом


Дональд Трамп і былы міністар абароны ЗША Джэймс Мэтыс, архіўнае фота
Дональд Трамп і былы міністар абароны ЗША Джэймс Мэтыс, архіўнае фота

Выканаўца абавязкаў кіраўніка апарату Белага дому Мік Малвэні заявіў у эфіры тэлеканалу ABC, што прэзыдэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп ня стане адмаўляцца ад вываду амэрыканскіх войскаў з Сырыі, піша «Голас Амэрыкі».

«Прэзыдэнт ад самага пачатку казаў, што ня хоча, каб мы заставаліся ў Сырыі вечна, — казаў Мік Малвэні. — Цяпер вы бачыце канчатковы вынік двухгадовай працы».

У адказ на пытаньне аб адстаўцы міністра абароны Джэймса Мэтыса і адмысловага прадстаўніка ЗША ў міжнароднай кааліцыі па Сырыі Брэта Макгерка, Малвэні сказаў, што няма нічога незвычайнага ў тым, што чальцы кабінэту падаюць у адстаўку «праз такога кшталту нязгоды».

Макгерк і Мэтыс падалі ў адстаўку пасьля таго, як Трамп на мінулым тыдні абвясьціў, што тэрарыстычная арганізацыя «Ісламская дзяржава» пераможаная і што дзьве тысячы разьмешчаных у Сырыі амэрыканскіх вайскоўцаў вернуцца дадому.

На выступе ў нядзелю ў Чадзе прэзыдэнт Францыі Эмануэль Макрон сказаў, што «глыбока шкадуе» аб рашэньні Трампа вывесьці войскі з Сырыі.

«Быць саюзьнікам значыць змагацца поплеч», — заявіў Макрон, «аддаўшы даніну павагі» Мэтысу, якога назваў «надзейным партнэрам».

Увечары суботы Трамп ў адным з твітаў напісаў, што вяртае вайскоўцаў дамоў «здаровымі і шчасьлівымі» пасьля «разгрому „Ісламскай дзяржавы“ ў Сырыі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG