Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макрон выказаў шкадаваньне з нагоды вываду войскаў ЗША з Сырыі


Эманюэль Макрон
Эманюэль Макрон

Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон заявіў, што ён шкадуе з нагоды рашэньня прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа аб вывадзе войскаў з Сырыі.

«Саюзьнік павінен быць надзейным, павінен каардынаваць свае дзеяньні зь іншымі», — заявіў Макрон на прэс-канфэрэнцыі, якую правёў у Нджамэне супольна з прэзыдэнтам Чаду.

Макрон падзякаваў генэралу Джэймсу Мэтысу, які падаў у адстаўку з пасады міністра абароны ЗША пасьля таго, як Белы дом абвясьціў пра рашэньне прэзыдэнта аб вывадзе войскаў. Макрон адзначыў, што Мэтыс быў надзейным партнэрам. «Быць саюзьнікамі — значыць змагацца поплеч», — дадаў Макрон.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG