Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай не выключае ўжыцьця сілы для далучэньня Тайваню


Сі Цзіньпін выступае з прамовай у парлямэнце Кітаю, Пэкін 2 студзеня 2019 году
Сі Цзіньпін выступае з прамовай у парлямэнце Кітаю, Пэкін 2 студзеня 2019 году

Пэкін не выключае ўжыцьця сілы для далучэньня Тайваню да Кітаю, але будзе імкнуцца забясьпечыць мірнае ўзьяднаньне з тэрыторыяй. Пра гэта падчас свайго выступу ў парлямэнце паведаміў лідэр Кітаю Сі Цзіньпін.

Паводле кіраўніка КНР, незалежнасьць Тайваню супярэчыць гісторыі і прывядзе ў тупік, а ўзьяднаньне Кітаю непазьбежнае. Апроч іншага Сі Цзіньпін заявіў пра тое, што за Пэкінам захоўваецца права перавесьці Тайвань пад свой кантроль.

З 1949 гаду Тайвань кіруецца уласнай адміністрацыяй. Тады на востраў уцяклі рэшткі сіл Гаміньдану, якія пацярпелі паразу ў грамадзянскай вайне з камуністамі. Пэкін лічыць Тайвань адной з правінцыяў Кітаю і заклікае Тайбэй да ўзьяднаньня.

ЗША ў рамках «Закону аб адносінах з Тайванем» пастаўляюць Тайбэю сучасную зброю і заяўляюць пра сваё права абараняць рэгіён без канкрэтных абавязаньняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG