Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Астраханскай вобласьці РФ выбухнула і ўпала ракета С-300


Комплекс С-300 на баявой пазыцыі
Комплекс С-300 на баявой пазыцыі

На палігоне ў Астраханскай вобласьці ўпала і выбухнула ракета комплексу С-300. Відэа апублікаваў партал Avia.Pro.

«Ніякіх афіцыйных камэнтароў па факце інцыдэнту з боку міністэрства абароны РФ пакуль што не паступала, аднак на відэазапісу можна ўбачыць, што ракета ўпала ў стэпавай мясцовасьці» — піша Avia.Pro.

Паводле інфармацыі Lenta.ru, пускі праходзілі ў нядзелю, 9 сьнежня, на палігоне Капусьцін Яр. Таксама крыніца Lenta.ru паведаміла, што на відэа зафіксаваны «праектны інцыдэнт» і за межы палігону ракета ня паляцела.

Зэнітныя ракетныя сыстэмы С-300 эксплюатуюцца ад 1975 году. Комплексы прызначаныя для зьнішчэньня паветраных цэляў на адлегласьці 75-200 кілямэтраў. Цяпер ва ўзброеных сілах Расеі гэтыя сыстэмы замяняюцца на С-400.

Комплексы С-300 знаходзяцца на ўзбраеньні і беларускага войска.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG