Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэклярацыі правоў чалавека споўнілася 70 гадоў


Затрыманьні на Дзень Волі ў Менску, 25 сакавіка 2017 году, ілюстрацыйнае фота
Затрыманьні на Дзень Волі ў Менску, 25 сакавіка 2017 году, ілюстрацыйнае фота

10 студзеня 1948 году Генэральная Асамблея ААН прыняла Дэклярацыю правоў чалавека, артыкулы якой сталі асновай шмат якіх пунктаў міжнароднага і нацыянальных заканадаўстваў.

«Усе людзі нараджаюцца вольнымі і роўнымі ў сваёй годнасьці і правах», — так пачынаецца першы артыкул Дэклярацыі. Іншыя артыкулы абвяшчаюць роўнасьць людзей незалежна ад расы, полу, мовы, рэлігіі, палітычных і іншых перакананьняў, права чалавека на жыцьцё, забарону рабства і катаваньняў, адвольных арыштаў і затрыманьняў, прэзумпцыю невінаватасьці і гэтак далей.

Беларусь часта абвінавачваюць у парушэньні правоў ейных грамадзянаў. Так, Камітэт правоў чалавека ААН чакае ад Беларусі выкананьня 60 рэкамэндацыяў, якія тычацца:

  • барацьбы з дыскрымінацыяй і абароны правоў інвалідаў;
  • крымінальнай адказнасьці за хатні гвалт;
  • дыскрымінацыі цыганоў;
  • дыскрымінацыі людзей паводле сэксуальнай арыентацыі;
  • адсутнасьці прагрэсу ў пытаньні сьмяротнага пакараньня;
  • жорсткае абыходжаньне са зьняволенымі;
  • свабоды слова, мірных сходаў, асацыяцый;
  • абмежаваньня доступу ў інтэрнэт;
  • іншага.

Да гадавіны ў Менску прымеркавалі адкрыцьцё публічнай пляцоўкі «Тэрыторыя правоў» (Уручча, вул. Ложынская, 16, памяшканьне 404), дзе ў гэты дзень пройдзе ўручэньне прэміі турэмнай літаратуры імя Аляхновіча.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG