Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стан папы Рымскага Францішка ацэньваюць як крытычны


Папа Рымскі Францішак
Папа Рымскі Францішак

Папа Рымскі Францішак, які ад 14 лютага знаходзіцца ў шпіталі, перажывае астматычны рэсьпіраторны крызіс. Дактары ацэньваюць ягоны стан як крытычны. Папа ў прытомнасьці, заявілі ў прэс-службе Ватыкану.

Каб дапамагчы пантыфіку дыхаць, яго падключылі да высокаструменевага кіслароду. Таксама яму зрабілі пераліваньне крыві.

Кардынал Джанфранка Равазі дапускае, што калі Францішак ня зможа выконваць свае абавязкі, ён будзе вымушаны адрачыся ад прастола.

88-гадовага Францішка шпіталізавалі ў сярэдзіне лютага ў рымскую клініку Джэмэлі зь лёгачнай інфэкцыяй. Кампутарная тамаграфія выявіла двухбаковую пнэўманію. Апошнімі днямі стан яго здароўя пагаршаецца, прагноз на акрыяньне лекары расцэньваюць як «асьцярожны». Паводле прэс-службы Ватыкану, у ноч пасьля прыступу ён спаў спакойна.

  • Папу Рымскага Францішка, народжанага Хорхэ Бэргольлё, абралі кіраўніком каталіцкага Касьцёлу ў 2013 годзе. У свае 88 гадоў ён зьяўляецца адным з самых пажылых папаў у гісторыі. Яшчэ ў юнацтве будучаму пантыфіку выдалілі частку лёгкага, таму ён асабліва ўразьлівы да рэсьпіраторных захворваньняў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG