Колькасьць сьмерцяў праз атакі тэрарызму зьніжаецца трэці год запар. Большасьць тэрактаў адбываецца ў краінах, дзе высокі ўзровень узброенага гвалту.
Паводле штогадовага дакладу Global Terrorism Index, сьмяротнасьць ад тэрарызму ў сьвеце ў 2017 годзе скарацілася на 27% у параўнаньні з 2016 годам. Зьвесткі публікуе аўстралійскі дасьледчы цэнтар Інстытут эканомікі і міру(IEP).
Пры гэтым тэрарызм застаецца сур’ёзнай пагрозай, зазначаюць аўтары дакладу. Паводле дасьледаваньня, большасьць тэрактаў адбывалася ў краінах, дзе частыя выпадкі ўзброенага гвалту.
На долю дзесяці краінаў прыйшлося 84% ахвяраў тэрору ў сьвеце. Гэта Аўганістан, Ірак, Нігерыя, Самалі, Сырыя, Пакістан, Эгіпет, Конга, ЦАР і Індыя.