Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Курс даляра ЗША ў Беларусі зноў пабіў рэкорд. Трэці за чатыры дні


Даляры ЗША, ілюстрацыйнае фота
Даляры ЗША, ілюстрацыйнае фота

19 лістапада таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы прынесьлі чарговае гістарычнае павышэньне курсу даляра ЗША адносна рубля.

Новы курс амэрыканскага даляра раўняецца 3,3937 беларускага рубля.

Адзін эўра каштуе 3,5811 рубля, гэтая валюта таксама вырасла ў параўнаньні з папярэднім днём.

Напярэдадні, 18 лістапада, даляр таксама пабіў папярэдні рэкорд і вырас да 3,3899 беларускага рубля. Цяпер адбылося новае павышэньне.

  • На таргах 16 лістапада курс даляра ЗША дасягаў 3,38 рубля, што таксама было гістарычным максымумам.
  • Папярэдні гістарычны максымум быў вызначаны 14 лістапада, калі курс даляра ЗША вырас да 3,3635 беларускага рубля.
  • Перад гэтым 10 кастрычніка даляр падаражэў на 0,31% і стаў каштаваць 3,3 рубля, гэта таксама быў гістарычны максымум.

На курсе беларускага рубля да даляра адбілася зьніжэньне расейскага, тлумачылі эканамісты, а таксама рост кошту даляра ў сьвеце. Абумоўлена гэта тым, што такое часта адбываецца на фоне няпэўнасьці. Цяперашнія прычыны — вайна Расеі супраць Украіны, нестабільнасьць на Блізкім Усходзе, а таксама карэктаваньне эканамічных прагнозаў у ЗША, а менавіта зьвестак аб працоўным рынку.

Без уліку дэнамінацый 1994, 2000 і 2016 гадоў курс даляра складае 338 000 000 рублёў. Па ступені абясцэньваньня нацыянальнай валюты да амэрыканскага даляра (з 1991 году) Беларусь застаецца лідэрам сярод былых рэспублік СССР, сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз валютных курсаў без уліку грашовых рэформаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG