Паводле зьвестак Белстату, сярэднестатыстычная хатняя гаспадарка Беларусі ў студзені-верасьні 2018 году мела 1199,1 рубля наяўных рэсурсаў на месяц, у тым ліку:
- 1282,7 рубля — у гарадах і пасёлках гарадзкога тыпу;
- 981,9 рубля — у вёсках.
Гэта сярэдні паказьнік па Беларусі. У «сельскую мясцовасьць» уваходзяць пасёлкі ў прыгарадзе Менску і абласных гарадоў.
Наяўныя рэсурсы — сумарна грашовыя даходы і прадукты харчаваньня з асабістай гаспадаркі, за выняткам затратаў на іх вытворчасьць, а таксама атрыманыя ў натуральнай форме льготы і выплаты.
Агулам грашовыя выдаткі склалі 1133,1 рубля на месяц. На спажывецкія выдаткі беларуская сям’я ў сярэднім выдаткоўвала 855,2 рубля (75,5%), зь іх:
- 39,3% на харчаваньне;
- 32% на неспажывецкія тавары;
- 25,7% на аплату паслуг.