Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прайшлі ператрусы ў мітрапаліта Паўла, кіраўніка Ўкраінскай праваслаўнай царквы (Маскоўскага патрыярхату)


Мітрапаліт Павел з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным у Кіева-Пячэрскай ляўры ў 2013 годзе
Мітрапаліт Павел з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным у Кіева-Пячэрскай ляўры ў 2013 годзе

Служба бясьпекі Ўкраіны паведаміла пра ператрусы ў настаяцеля Сьвята-Ўсьпенскай Кіева-Пячэрскай ляўры мітрапаліта Паўла.

«У межах крымінальнай вытворчасьці, пачатай паводле ч. 2 арт. 161 (Парушэньне раўнапраўя грамадзян у залежнасьці ад іх расавай, нацыянальнай прыналежнасьці, рэлігійных перакананьняў, інваліднасьці і па іншых прыкметах) Крымінальнага кодэксу Ўкраіны, праваахоўнікі праводзяць ператрусы па месцы жыхарства і разьмяшчэньня маёмаснага комплексу, які належыць мітрапаліту Паўлу (Лебедзю)», — гаворыцца ў паведамленьні СБУ 30 лістапада.

Ва Ўкраінскай праваслаўнай царкве (Маскоўскага патрыярхату) заявілі, што СБУ праводзіць ператрусы на тэрыторыі падсобнай гаспадаркі Кіева-Пячэрскай ляўры ў сяле Варанькоў Барыспальскага раёну Кіеўскай вобласьці. Туды прыехалі тры аўтобусы з прадстаўнікамі СБУ.

Напярэдадні УПЦ (МП) паведаміла, што Міністэрства культуры пачало праверку царкоўных каштоўнасьцяў і сьвятынь Кіева-Пячэрскай ляўры. А мітрапаліт Павел заявіў пра адкрытыя супраць яго крымінальныя справы і спрагназаваў магчымыя ператрусы. У той жа час Павел адзначыў, што «ніколі ня быў супраць сувэрэнітэту сваёй дзяржавы», а «стаяў на асновах незалежнасьці яшчэ ў 1991 годзе».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG