Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новая прэзыдэнтка Грузіі заявіла, што ня бачыць магчымасьці супрацоўнічаць з Расеяй


Новаабраная прэзыдэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі
Новаабраная прэзыдэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі

Новаабраная прэзыдэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі ў інтэрвію BBC заявіла, што пакуль ня бачыць магчымасьці супрацоўнічаць з Расеяй.

«Я ня думаю, што пакуль Расея паводзіць сябе так на лініі акупацыі, дзе кожны дзень выкрадаюць людзей, і пакуль гэтая лінія, гэтая пастаянная пагроза, рухаецца ўглыб нашай тэрыторыі, усё бліжэй да Тбілісі, а таксама з улікам таго, як Расея цяпер паводзіць сябе ў дачыненьні Ўкраіны, ня думаю, што сёньня мы можам перайсьці да супрацоўніцтва», — заявіла яна.

Саламэ Зурабішвілі дадала, што Грузія — гэта «Захад» і «Эўропа». Паводле яе, калі заходнія партнэры Грузіі будуць весьці дыялёг з Расеяй, то грузінскія ўлады таксама «будуць побач».

Зурабішвілі перамагла на выбарах у Грузіі, набраўшы больш за 59 адсоткаў галасоў і стаўшы першай жанчынай-прэзыдэнтам у гісторыі краіны.

Фармальна яна ішла на выбары як незалежны кандыдат. Аднак яе, як і на парлямэнцкіх выбарах 2015 году, падтрымлівала кіроўная партыя «Грузінская мара», прыязна настроеная да Расеі. Яе лідэр — алігарх Бідзіна Іванішвілі.

Абхазія (у савецкі час — аўтаномная рэспубліка ў складзе Грузіі) абвясьціла незалежнасьць пасьля вайны з Грузіяй у 1993 годзе. Тады незалежнасьці Абхазіі не прызнала ні Грузія, ні іншыя дзяржавы сьвету. У 2008 годзе пасьля пяцідзённай расейска-грузінскай вайны незалежнасьць рэгіёну прызнала Расея, а затым яшчэ пяць дзяржаў, у тым ліку Сырыя.

Грузія лічыць сэпаратысцкія Абхазію і Паўднёвую Асэтыю тэрыторыямі, акупаванымі Расеяй, і абвінавачвае РФ у парушэньні тэрытарыяльнай цэласнасьці краіны, а сам факт прызнаньня незалежнасьці — часткай анэксіі Абхазіі, рэгіёну, які ААН прызнае часткай Грузіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG