Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Найбольшы інтэрактыўны ўрок па-беларуску для 1000 школьнікаў


Конкурс для старшаклясьнікаў velcom YOUTH
Конкурс для старшаклясьнікаў velcom YOUTH

Конкурс для вучняў 10-11 клясаў velcom YOUTH пачаўся з самага вялікага ў краіне ўроку на беларускай мове.

24 лістапада першы інтэрактыўны майстар-кляс «Майстэрства прэзэнтацыі» адначасова аб’яднаў старшаклясьнікаў па ўсёй Беларусі. Імпрэза прайшла ў самай вялікай залі кінатэатру velcom cinema VOKA.

Агулам удзел у майстар-клясе ўзялі дзьве сотні навучэнцаў школ, гімназій і ліцэяў Менска, а таксама больш за 800 зарэгістраваных удзельнікаў конкурсу з 236 навучальных устаноў Беларусі. Кірунак «Культура» абралі 53% вучняў, «Тэхналёгіі» – 33%, «Інклюзія» – 14%.

Арганізатары конкурсу velcom YOUTH
Арганізатары конкурсу velcom YOUTH

Самай актыўнай стала школа №44 Віцебска, дзе амаль 100 вучняў прапанавалі свае ідэі, каб зьмяніць сьвет. Агулам геаграфія праекту ахапіла каля 90 населеных пунктаў – ад сталіцы, абласных і раённых цэнтраў да вясковых школ і школ-інтэрнатаў.

Тэхнічна самы вялікі ўрок забясьпечваўся пры дапамозе наўпроставай трансьляцыі праз відэасэрвіс VOKA.

Прадстаўнік Міністэрства адукацыі Павал Ліс
Прадстаўнік Міністэрства адукацыі Павал Ліс

Сацыяльны-адукацыйны праект velcom YOUTH ладзіцца пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Беларусі і арганізатараў канфэрэнцыі TEDxMinsk. Праграма ўключае сэрыю майстра-клясаў для фармаваньня базавых ведаў у школьнікаў дзеля правядзеньня і падрыхтоўкі прэзэнтацый, прамоўніцкім мастацтве, лідэрскім майстэрстве. Адметнай рысай -- уся камунікацыя (ад падачы заяўкі да прэзэнтацыі праекту) вялася па-беларуску.

Сьпікерам першага вялікага ўроку былі бізнэс-трэнэр, кіраўнік школы прамоўніцкага майстэрства Дзьмітры Сьмірноў, дырэктар галоўнага інфармацыйна-аналітычнага цэнтру Міністэрства адукацыі Павал Ліс, кіраўнік аддзелу карпаратыўных камунікацый кампаніі velcom Мікалай Брэдзелеў, арганізатар і ліцэнзіят канфэрэнцый TEDxMinsk Іна Карней. Падчас наступных майстар-клясаў далучацца іншыя вядомыя прамоўцы.

Прадстаўнік velcom Мікалай Брэдзелеў
Прадстаўнік velcom Мікалай Брэдзелеў

«Праект ставіць мэтай падтрымку беларускай адукацыі, мовы і культуры, -- адзначыў прадстаўнік velcom Мікалай Брэдзелеў. -- А яшчэ гэта выдатная магчымасьць для старшаклясьнікаў рэалізаваць свае ідэі і ініцыятывы. У партнэрстве з міжнародным фарматам TEDх мы імкнемся даць беларускай моладзі магчымасьць прадэманстраваць свае ідэі. А каб школьнікі мелі адпаведны досьвед, прапануем узяць удзел у сэрыі воркшопаў, каб умець выступаць і выказваць свае думкі перад вялікай аўдыторыяй».

Два наступныя майстар-клясы «Мастацтва выступу» і «Майстэрства лідэра» пройдуць у сьнежні і студзені.

Бізнэс-трэнэр Юры Сьмірноў
Бізнэс-трэнэр Юры Сьмірноў

На трэцім конкурсным этапе з 20 студзеня да 20 лютага 2019 году навучэнцам неабходна будзе рэалізаваць сваю ідэю: падрыхтаваць і правесьці нефармальную адукацыйную імпрэзу: майстар-кляс, дэбаты або дыскусію па абранай тэме. Відэаролік з прэзэнтацыяй трэба разьмясьціць на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках з хэштэгам #velcomYOUTH і даслаць спасылку на info@velcom-youth.by.

Імправізаваны ўрок
Імправізаваны ўрок

Аўтары самых значных, сучасных і арыгінальных праектаў патрапяць у лік 10 фіналістаў, якія наведаюць TEDxMinsk 2019. Іх выступы пройдуць на выніковым зборы TEDxYouth @ Менск у траўні 2019 году. Усе фіналісты атрымаюць мабільныя тэлефоны iPhone Xs, а тры пераможцы (па адным у кожным накірунку конкурсу) будуць запрошаныя на TEDx у Аўстрыю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG