Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвешчаны збор сродкаў на канцэрт да ўгодкаў Слуцкага збройнага чыну 


Афіша канцэрту ў Слуцку
Афіша канцэрту ў Слуцку

Арганізатары бясплатнага канцэрту з удзелам Лявона Вольскага да гадавіны Слуцкага паўстаньня пачалі зьбіраць грошы.

На правядзеньне імпрэзы патрэбна прыкладна 2 000 рублёў. Сродкі пойдуць на аплату выдаткаў, зьвязаных з арэндай залі і апаратуры, а таксама на паслуг міліцыі і мэдыкаў.

Як паведамляла Свабода, 24 лістапада а 14-й гадзіне на сцэне слуцкага Дому культуры выступяць Лявон Вольскі, гурты «Харачакра» і ZANZIBAR.

Канцэртны постэр Лявона Вольскага
Канцэртны постэр Лявона Вольскага

Арганізатары атрымалі дазвол ад мясцовых уладаў. Аднак, паводле заснавальніцы і сябра Рады грамадзкага руху «Дзея» Аліны Нагорнай, на гэтым удзел дзяржавы закончыўся. На плечы ініцыятараў пераклалі аплату паслуг міліцыі і мэдыкаў (звыш 200 рублёў), арэнду Дома культуры (180 рублёў) і камунальных паслуг (больш за 200 рублёў).

Таксама адміністрацыя ўстановы адмаўляецца даць апаратуру, бо яна нібыта сапсавалася і якраз у дзень канцэрту патрабуе рамонту. У цэлым на правядзеньне канцэрту неабходна каля 2000 рублёў.

Аліна Нагорная
Аліна Нагорная

«Хоць нас паставілі ў складаныя ўмовы, але гэта не палохае — слуцкім паўстанцам было нашмат горш, — гаворыць Аліна Нагорная. — Мы, як і ў 1920-м, спадзяёмся на падтрымку беларусаў, якія ўсьведамляюць: без Слуцкага паўстаньня Беларусь не рэалізавалася б як дзяржава, а гэта ў выніку пазбавіла б нас сёньняшняй незалежнасьці. Для Слуцку гэты канцэрт наогул унікальны, бо ўсе прызвычаіліся, што нешта вартае адбываецца толькі ў вялікіх гарадах, пераважна ў сталіцы».

Канцэрт арганізуюць прадстаўнікі шэрагу незалежных ініцыятываў і арганізацыяў: «Дзея», «Часовая рада Случчыны», «Будзьма» і «Умовы для мовы». Каб знайсці патрэбную суму, арганізатары запусьцілі збор сродкаў.

Як падтрымаць ініцыятыву

Банкаўскія карткі

«Беларусбанк»: нумар карты 4255 2003 0608 7156 (тэрмін дзеяньня 11/21)
«БПС-Сбербанк»: нумар карты 5435 5311 1276 2768 (тэрмін дзеяньня 09/20)
«Priorbank»: нумар карты 4916 9896 0318 9084 (тэрмін дзеяньня 03/21)
Для пераводу грошай з картак іншых банкаў можна выкарыстоўваць сэрвіс МТБанка (https://perevod.mtbank.by/) або Белгазпрамбанка (https://p2p.bgpb.by/transfercore/#/card2card).

PAYPAL

Зьвязвайцеся праз Facebook, Telegram, VK: anahornaja
«Белпошта»
Western Union
Зьвязвайцеся праз Facebook, Telegram, VK: anahornaja

Асабіста

Зьвязвайцеся праз Facebook, Telegram, VK: anahornaja

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG