Пагадненьне на выдачу 1 млрд даляраў на рэфінансаваньне запазычанасьці абяцаюць падпісаць налета.
Міністар фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч заявіў, што ў справе выдачы расейскага дзяржаўнага крэдыту «ўсе пытаньні вырашаныя», піша «Інтэрфакс».
«Пытаньне цяпер засталася ў падрыхтоўцы пагадненьня. Але гэта ўжо наступны год, — абяцаў беларускі міністар. — Нейкіх новых рашэньняў мы не чакаем ні ад расейскіх калег, ні са свайго боку».
Крэдыт, пра які казаў міністар, будзе накіраваны на рэфінансаваньне часткі ранейшых крэдытаў. У наступным годзе Беларусі трэба сплаціць 3,6 млрд даляраў вонкавай запазычанасьці (а разам з унутранай — 5 млрд даляраў), ад Расеі чакаюць 1 млрд даляраў пазыкі на рэфінансаваньне.
Беларусь не заўсёды сваечасова атрымлівае крэдыты. Так, шосты транш крэдыту Эўразійскага банку чакалі амаль год, прычым з усяго крэдыту ў 3 млрд даляраў пераведзена пакуль толькі 1,8 млрд, а лёс «недададзеных» 200 млн застаецца няпэўнным — больш траншаў не плянавалася.