Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Па пяцьсот» з кожнага жыхара: у 2019 годзе Беларусь мае выплаціць 5 млрд даляраў запазычанасьці


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Але яшчэ 1,87 млрд плянуюць пазычыць.

Цягам 2019 году ўрад Беларусі і Нацыянальны банк маюць выплаціць 4,9 млрд даляраў запазычанасьці, піша БелаПАН. На ўрад прыпадзе 3,8 млрд даляраў, астатняе — на Нацбанк.

З улікам таго, што ў Беларусі жыве 9,4918 млн чалавек, на кожнага прыпадае каля 516,235 даляра запазычанасьці, якую мае сплаціць краіна за 2019 год. Агулам жа на кожнага беларуса прыпадае больш за 1700 даляраў дзяржаўнай запазычанасьці.

Запазычыць за год плянуецца яшчэ 1,87 млрд даляраў — 0,37 млрд на ўнутраным рынку, 1,5 мільярда на замежных рынках. Частку даўгоў плянуецца выплаціць за кошт «непазыковых крыніц». На абслугоўваньне дзяржаўнай запазычанасьці ў 2019 годзе маюць выдаткаваць каля 1,5 млрд даляраў.

Цяпер пазыковая нагрузка ў Беларусі знаходзіцца на небясьпечным узроўні — больш за 50% валавога ўнутранага прадукту. Урад плянуе да 2020 году выйсьці на хаця б 45%, «эканамічна бясьпечны ўзровень».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG