Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лідзе назіралі «амаль тарнада» трэці раз за тры месяцы. ВІДЭА


Пылавы віхраслуп зноў зафіксавалі ў Лідзе 18 жніўня – відэа прыроднай зьявы публікуюць у сацсетках. Аб пацярпелых або разбурэньнях не паведамлялася.

Error rendering VK.

Асьцярожна, нецэнзурная лексыка!

Error rendering VK.

Гэтым летам у Лідзе ўжо назіралі такую зьяву 14 ліпеня і 30 траўня.

Падобныя сьмерчы час ад часу здараюцца ў Беларусі, штогод віхраслупы выклікаюць зьдзіўленьне відавочцаў. Відавочцы сьмерчу на Лоеўшчыне разважалі, ці падніме ён калгасных кароваў. ​Такі віхраслуп бачылі год таму ў Добрускім раёне. Такое тарнада назіралі два гады таму на Шаркаўшчыне — тады відавочцы казалі, што бачылі, як «у небе парнік ляціць і побач сабака лапамі махае». Невялічкі сьмерч бачылі нават у менскіх Шабанах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG