Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінздароўя Туркмэністану паводле парады прэзыдэнта рэкамэндуе піць гарбату ў якасьці леку

Міністэрства аховы здароўя і мэдычнай прамысловасьці Туркмэністану рэкамэндуе грамадзянам краіны ўжываць гарбаты такім чынам, як гэта апісана ў кнізе прэзыдэнта Гурбынгулы Бердымухамэдава «Лекавыя расьліны Туркмэністану».

Інфармацыйны цэнтар міністэрства апублікаваў у дзяржаўнай газэце «Нэўтральны Туркмэністан» 11 «карысных парадаў» па прафіляктыцы рэспіраторных захворваньняў у восеньскі пэрыяд, паведамляе туркмэнская служба Свабоды.

У дзясятай «карыснай парадзе» рэкамэндавана «ужываць лекавыя гарбаты, навукова апісаныя ў кнізе прэзыдэнта Гурбангулы Бердымухамэдава «Лекавыя расьліны Туркмэністану»- шыпшыну, мяту, рамонак, корань салодкі ды іншыя. Сярод іншых «карысных парадаў» Міністэрства аховы здароўя — займацца спортам, спажываць прадукты зь вітамінам С, праветрываць памяшканьні, есьці нацыянальныя стравы з часнаком і перцам, а таксама трымаць рукі ў чысьціні.

Бердымухамэдаў за апошнія 10 гадоў пад сваім імем выпусьціў больш за 40 кніг, у тым ліку апублікаваў 10-томную працу, прысьвечаную лекавым расьлінам краіны.

У іншых кнігах прэзыдэнт піша пра каней, сьвет расьлін, міжнародную палітыку, пра карысьць гарбаты, патрыятызм. Дзяржаўныя СМІ ўсхваляюць творы прэзыдэнта і штодня зачытваюць цэлыя разьдзелы з гэтых кнігаў.

На фоне эканамічных праблемаў у Туркмэністане, за апошні год цэны на лекі ў краіне вырасьлі больш чым на 100 адсоткаў, адчуваецца дэфіцыт лекаў і перавязачных матэрыялаў. Вельмі часта лекаў, якія выпісваюць хворым дактары па мэдычнай страхоўцы, у дзяржаўных аптэках няма. СМІ паведамляюць, што ў некаторых абласных аптэках пачалі прадаваць пратэрмінаваныя лекі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG