Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка і Бердымухамэдаў — абаронцы правоў чалавека


Гурбангулы Бердымухамэдаў і Аляксандар Лукашэнка.
Гурбангулы Бердымухамэдаў і Аляксандар Лукашэнка.
Кіраўнік Туркмэністану Гурбангулы Бердымухамэдаў і кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка дамовіліся прадоўжыць практыку ўзаемнай падтрымкі ініцыятываў дзьвюх краінаў у міжнародных арганізацыях. Акрамя таго, як сказана ў афіцыйным паведамленьні па выніках перамоваў, Беларусь і Туркмэністан будуць узаемадзейнічаць на міжнародных форумах па правах чалавека.

Туркмэнскі дыктатар Гурбангулы Бердымухамэдаў стаў ганаровым прафэсарам Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Дыплём Туркмэнбашы ўручыў рэктар БДУ Сяргей Абламейка.

Ганаровае званьне прысвоена «за вялікі ўнёсак у развіцьцё навукі, двухбаковых беларуска-туркмэнскіх адносінаў, умацаваньне культурных і адукацыйных сувязяў». Усяго ганаровымі прафэсарамі ВНУ ёсьць 25 чалавек.

Гурбангулы Бердымухамэдаў апавёў, што дамоўленасьці па розных сфэрах — палітычнай, эканамічнай і гуманітарнай — паміж Беларусьсю і Туркмэністанам пасьпяхова рэалізуюцца, краіны вядуць актыўны палітычны дыялёг, арганізуюць канструктыўныя сустрэчы, а тавараабарот павялічваецца ў разы. Туркмэнскі лідэр адзначыў, што на сустрэчы з Лукашэнкам былі абмеркаваныя пэрспэктывы супрацоўніцтва ў галіне адукацыі, пытаньні абмену студэнтаў і выкладчыкаў. Цяпер у Беларусі навучаецца каля 6 тысяч студэнтаў з Туркмэністану.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG