Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Туркмэністан патлумачыў, чаму скасоўвае бясплатныя газ, электрычнасьць, ваду і соль


Цырымонія адкрыцьця газахімічнага карбаміднага завода "Гарабагаз". Туркмэністан, 17 верасьня, 2018
Цырымонія адкрыцьця газахімічнага карбаміднага завода "Гарабагаз". Туркмэністан, 17 верасьня, 2018

Прэзыдэнт Туркмэністана Гурбангулы Бэрдымухамэдаў падпісаў указ, які з 1 студзеня 2019 года скасоўвае бясплатнае прадастаўленьне насельніцтву электрычнасьці, газу, пітной вады і харчовай солі. Пастанова апублікавана на сайце дзяржаўнага інфармагенцтва краіны.

Цяпер жыхары Туркмэністана будуць плаціць за ўсе камунальныя паслугі, але, сьцьвярджае прэзыдэнт, па «льготных коштах». У апошні год дзяржава падавала пэўны ліміт карыстаньня камунальнымі паслугамі, а ўсё, што было звыш нормы, людзі аплачвалі самі.

«У нялёгкі пераходны пэрыяд былі ўведзены льготы па бясплатным карыстаньні газам, электраэнэргіяй, вадой, сольлю, устаноўлены мінімальныя тарыфы на камунальныя паслугі і іншыя льготы. Але часы мяняюцца. Патрабаваньне сёньняшняга дня — эфэктыўнае выкарыстаньне прыродных рэсурсаў, адаптацыя жыцьця грамадзтва, дзяржавы, кожнага чалавека да рынкавых адносінаў. Разам з тым прыродныя багацьці краіны павінны служыць ня толькі цяперашняму, але і будучым пакаленьням», — сказаў прэзыдэнт.

Па словах Бэрдымухамэдава, урад прыняў такое рашэньне, каб працягнуць «разьвіцьцё свабодных рынкавых адносінаў у эканоміцы Туркмэністана».

25 верасьня прэзыдэнт краіны заявіў, што даходы туркмэнцаў «прыкметна павялічыліся», а таксама зьявіліся «шырокія магчымасьці для заробку».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG