Лінкі ўнівэрсальнага доступу

The Insider апублікаваў сапраўднае імя Пятрова, які разам з Башыравым-Чапігам езьдзіў у Солсбэры


Аляксандар Пятроў справа.
Аляксандар Пятроў справа.

Выданьне The Insider сьцьвярджае, што сапраўднае імя Аляксандра Пятрова — Аляксандар Мішкін, ён, як і Чапіга, зьяўляецца афіцэрам ГРУ.

Паводле апублікаванай копіі пашпарта на імя Аляксандра Мішкіна, ён зьяўляецца ўраджэнцам пасёлку Лойга Архангельскай вобласьці Расеі. Яму 39 гадоў.

Сьцьвярджаецца, што Мішкін скончыў адну з вайскова-мэдычных акадэміяў і браў удзелу спэцыяльных апэрацыях у Прыднястроўі, Украіне і ў Заходняй Эўропе.

Аляксандар Пятроў разам з Анатолем Чапігам (Русланам Башыравым) падазраецца спэцслужбамі Вялікабрытаніі ў атручэньні былога палкоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля ў Солсбэры вясной сёлета.

Усе падрабязнасьці The Insider і Bellingcat абяцаюць апублікаваць заўтра.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG