Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: стала вядомай асоба трэцяга ўдзельніка замаху ў Солсбэры


У зьдзяйсьненьні нападу брытанская паліцыя падазрае двух расейцаў з імёнамі «Руслан Башыраў» і «Аляксандар Пятроў». Брытанскія ўлады заяўляюць, што гэта супрацоўнікі расейскай выведкі
У зьдзяйсьненьні нападу брытанская паліцыя падазрае двух расейцаў з імёнамі «Руслан Башыраў» і «Аляксандар Пятроў». Брытанскія ўлады заяўляюць, што гэта супрацоўнікі расейскай выведкі

Брытанскія спэцслужбы высьветлілі асобу трэцяга падазраванага ў атручваньні былога афіцэра ГРУ Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі Юліі, паведамляе The Telegraph.

Па зьвестках выданьня, гэта афіцэр расейскай вайсковай выведкі, які прыбыў у Солсбэры да таго, як ягоныя меркаваныя калегі прывезьлі ў Вялікую Брытанію ваеннае атрутнае рэчыва.

Імя трэцяга падазраванага The Telegraph не называе. Выданьне піша, што ён праводзіў выведку мясцовасьці і імаверна дапамагаў плянаваць замах.

4 сакавіка ў Солсбэры былі атручаныя былы агент ГРУ Сяргей Скрыпаль і ягоная дачка Юлія, з дапамогай нэрвова-паралітычнага рэчыва «Навічок», распрацоўка якога вялася яшчэ ў Савецкім Саюзе. Лёндан сьцьвярджае, што замах арганізаваў Крэмль, і ўсклаў адказнасьць за тое, што адбылося, асабіста на прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна.

Брытанская паліцыя падазрае людзей з імёнамі Руслан Башыраў і Аляксандар Пятроў ва ўчыненьні нападу на Скрыпаля. Людзі, якія назвалі сябе гэтымі імёнамі, выступілі ў эфіры падкантрольнага Крамлю тэлеканалу RT. У інтэрвію яны адмаўлялі дачыненьне да інцыдэнту, а таксама якую-небудзь сувязь з расейскай выведкай. З тых часоў «Пятроў» і «Башыраў» не выходзілі на сувязь са СМІ, іхнае месцазнаходжаньне застаецца невядомым.

Сьледчыя з Bellingcat і The Insider сьцьвярджаюць, што высьветлілі сапраўдную асобу «Руслана Башырава» — ім нібыта зьяўляецца палкоўнік ГРУ, Герой Расеі Анатоль Чапіга.

Расейскія ўлады неаднаразова адмаўлялі дачыненьне да атручваньня Скрыпалёў і працягваюць настойваць, каб брытанскі бок дапусьціў спэцыялістаў з Расеі да расьсьледаваньня нападу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG