Лінкі ўнівэрсальнага доступу

The Times: тролі з Расеі маніпулююць брытанскімі падлеткамі


Расейскія тролі спрабуюць маніпуляваць меркаваньнем брытанскіх падлеткаў у сацыяльных сетках. Пра гэта паведамляе выданьне The Times са спасылкай на амэрыканскіх дасьледчыкаў.

Суразмоўцы газэты распавялі, што стваральнікі фэйкавых акаўнтаў у Twitter, YouTube, Instagram і Tumblr пазыцыянуюць сябе як прыхільнікаў папулярнай літаратуры, кінафільмаў, а таксама як прыхільнікаў ЛГБТ-руху. Як сьцьвярджаецца, яны публікавалі дэзінфармацыю адносна атручваньня ў Солсбэры былога палкоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачкі ў пачатку сакавіка сёлета.

Крыніцы The Times называюць дзеяньні інтэрнэт-троляў «палітычнай вайной у прамысловых маштабах». Газэта сьцьвярджае, што працу фэйкавых акаўнтаў каардынавала Агенцтва інтэрнэт-дасьледаваньняў, вядомае як «фабрыка троляў». Яе зьвязваюць з бізнэсмэнам Яўгенам Прыгожыным, якога СМІ называюць сябрам расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна.

The Times адзначае, што экспэрты павінны прааналізаваць больш за тры мільёны паведамленьняў у сацыяльных сетках. Вынікі дасьледаваньня могуць быць апублікаваныя бліжэйшым часам.

Раней брытанскія ўлады абвінавацілі расейскіх троляў у распаўсюдзе праз сацсеткі ілжывай інфармацыі пра Brexit. Масква гэтыя абвінавачваньні абвяргае.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG