Паводле апошніх зьвестак, колькасьць акаўнтаў, зьвязаных з «Агенцтвам інтэрнэт-дасьледаваньняў» з Санкт-Пецярбургу павялічылася з 1062 да 3814, перадае Deutsche Welle.
Прадстаўнік Twitter 19 студзеня паведаміў, што з гэтых акаўнтаў было адпраўлена каля 176 тысяч паведамленьняў.
Каля 678 тысяч карыстальнікаў падпісаліся на гэтыя акаўнты, рэпосьцілі або лайкалі паведамленьні зь іх. Twitter дашле ім апавяшчэньні па электроннай пошце.
Твіты з гэтых акаўнтаў, як правіла, пісаліся такі чынам, каб падаграваць канфлікты паміж палітычнымі і этнічнымі групамі ў ЗША.
Twitter таксама выявіў 13500 новых аўтаматычных акаўнтаў (ботаў), створаных, каб пашыраць такую інфармацыю. Усяго іх налічылі каля 50 тысяч.
«Агенцтва інтэрнэт-дасьледаваньняў», вядомае як «фабрыка троляў», лічаць адной з кампаній, якія ўплываюць на грамадзкую думку ў сацыяльных сетках у інтарэсах уладаў Расеі. Расейскія ўлады адпрэчваюць умяшаньне ў выбары прэзыдэнта ЗША.