Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Фабрыка троляў» і «ПВК Вагнера» — зьвёны аднаго ланцуга


Яўгеній Прыгожын
Яўгеній Прыгожын

Цікаўнасьць да так званай «фабрыкі троляў» расейскага алігарха Яўгенія Прыгожына, выяўленай у Пецярбургу ў 2013 годзе, ажывілася ў апошні час у сувязі з абвінавачваньнямі з боку ЗША на адрас Прыгожына, трох яго кампаній і дванаццаці супрацоўнікаў ва ўмяшаньні ў амэрыканскія прэзыдэнцкія выбары 2016 году.

Імя Прыгожына зноў трапіла ў першыя радкі навін у сувязі з навінамі аб гібелі расейскіх грамадзян у Сырыі: вядома, што там дзейнічае «Прыватная ваенная кампанія Вагнера», якую таксама зьвязваюць з імем Прыгожына. Пра «фабрыку троляў» і «ПВК Вагнера» журналістка Радыё Свабода Тацьцяна Вольцкая пагутарыла з карэспандэнтам пецярбурскай інтэрнэт-газэты «Фонтанка» Дзянісам Каратковым і адвакатам, кіраўніком «Групы 29» Іванам Паўлавым.

Ключавыя моманты праграмы:

— З імем алігарха Яўгена Прыгожына зьвязваюць «фабрыку троляў», выяўленую ў Пецярбургу ў 2013 годзе, і «Прыватную ваенную кампанію Вагнера», якая дзейнічае ў Сырыі.

— Тролінг — новая зьява ў сучаснай цывілізацыі, яна можа то сыходзіць у цень, то зноў праяўляцца, і таму змагацца зь ёй цяжка.

— Для арганізацыі тролінгу ня трэба ніякіх асаблівых рэсурсаў накшталт арэнды плошчаў — дастаткова групы галодных студэнтаў.

— Адвакат Іван Паўлаў упэўнены, што свабода інфармацыі, празрыстасьць і адкрытасьць зьяўляюцца лекамі ад шматлікіх захворваньняў, у тым ліку і ад эпідэміі тролінгу.

— Тролінг — гэта таемная вайна, а прыватныя ваенныя кампаніі вядуць сапраўдную вайну, дзейнічаюць на Данбасе і ў Сырыі. Аднак за абедзьвюма гэтымі зьявамі часьцяком стаяць адны і тыя ж арганізатары.

— Пасьля анэксіі Крыму і ўкраінскіх падзей ўся эканоміка і палітыка Расеі перайшлі на ваенныя рэйкі; краіна ператварылася ў агрэсіўнае асяродзьдзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG