Японскае агенцтва аэракасьмічных дасьледаваньняў апублікавала фатаграфіі, зьнятыя на паверхні астэроіда Ругу. Два модулі-робаты 21 верасьня зрабілі першую ў гісторыі мяккую пасадку на астэроід, высадзіўшыся з міжплянэтнай станцыі «Хаябуса-2».
Да паверхні Ругу робаты дабіраліся тры з паловай гады. Яны буду зьбіраць часьціцы грунту і праводзіць дасьледаваньні.
Яшчэ адзін модуль-робат будзе спушчаны на паверхню Ругу ў наступным годзе.
На Зямлю «Хаябуса-2» разам з модулямі-робатамі адправіцца ў сьнежні 2019 году. У сьнежні 2020 яны павінны прызямліцца ўжо на нашай плянэце.