Суд у Швэцыі адмяніў прыпыненьне спагнаньня з «Газпрому» больш як двух з паловай мільярдаў даляраў. Расейская кампанія павінна выплаціць гэтыя грошы «Нафтагазу Украіны».
«Газпром» паведаміў, што будзе абскарджваць рашэньне суду. У чацьвер у кампаніі таксама заявілі, што суд у Брытаніі адмяніў арышт актываў кампаніі паводле пазову «Нафтагазу».
«Газпром», згодна з рашэньнем Стакгольмскага арбітражу ад лютага гэтага году, вінаваты «Нафтагазу» грошы за недапастаўкі газу паводле транзытнай дамовы. У чэрвені Апэляцыйны суд Швэцыі прыпыніў спагнаньне сродкаў, але Кіеў абскардзіў гэтае рашэньне.