Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьмяніўся галоўны ідэоляг Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі, — СМІ


Рэзыдэнцыя прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Ілюстрацыйнае фота
Рэзыдэнцыя прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Ілюстрацыйнае фота

Беларуская інтэрнэт-газэта «Наша Ніва» паведаміла са спасылкай на ўласныя крыніцы, што на пасаду кіраўніка галоўнага ідэалягічнага ўпраўленьня Адміністрацыі прэзыдэнта замест Аляксандра Ільясевіча прызначаная Вольга Шпілеўская. Гэтую інфармацыю пацьвердзілі і крыніцы Tut.by.

Афіцыйных пацьверджаньняў гэтага або ўказаў аб прызначэньні ў адкрытым доступе на момант публікацыі няма. Кім будзе працаваць Аляксандар Ільясевіч, калі яго заменіць Шпілеўская, невядома.

Вольга Шпілеўская год таму была прызначаная кіраўніцай Нацыянальнага прэс-цэнтру, да таго працавала галоўнай рэдактаркай у дзяржаўных газэтах «Вячэрні Мінск» і «Мінская праўда», кіравала карэспандэнцкай сеткай дзяржаўнага Агенцтва тэлевізійных навінаў.

Шпілеўскай 42 гады, навучалася на факультэце журналістыкі БДУ. У 2016 годзе атрымала званьне «Чалавек году Меншчыны». Вядзе старонку на «Аднаклясьніках» і на Facebook.

Пры гэтым пасада кіраўніка галоўнага ідэалягічнага ўпраўленьня Адміністрацыі прэзыдэнта — гэта не наўпрост пасада «галоўнага ідэоляга». У красавіку Аляксандар Лукашэнка прызначыў Уладзімера Жаўняка на пасаду намесьніка кіраўніка адміністрацыі і адзначыў, што сфэра адказнасьці новага намесьніка будзе ўключаць ідэалягічную працу, СМІ і грамадзкія арганізацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG