Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз хоча грошай ад Facebook і Youtube. Могуць пацярпець карыстальнікі


Эўрадэпутаты дамовіліся зьмяніць заканадаўства Эўрапейскага Зьвязу аб аўтарскім праве ў Інтэрнэце, прымусіўшы Google, Facebook і іншыя інтэрнэт-гіганты павялічыць адлічэньні на карысьць эўрапейскай творчай індустрыі.

Адпаведную ініцыятыву падтрымалі 438 заканадаўцаў. Супраць было пададзена 226 галасоў, а 39 дэпутатаў устрымаўся. Цяпер Эўракамісія і 28 краін-удзельніц ЭЗ пачнуць узгадняць пазыцыі, каб потым выпрацаваць і ўнесьці адпаведныя заканадаўчыя зьмены.

У пачатку ліпеня Эўрапарлямэнт адхіліў аналягічную ініцыятыву, якая прадугледжвала, што сайты, у прыватнасьці, павінны плаціць выдаўцам і простым карыстальнікамі пры спасылцы на іх кантэнт. Цяпер ухвалены — больш «мяккі» — падыход прадугледжвае, што онлайн-плятформы павінны будуць выплачваць выдаўцам, вяшчальнікам і мастакам справядлівую долю прыбытку, а таксама панясуць адказнасьць у выпадку адпаведных парушэньняў.

Такім онлайн-плятформам, як YouTube, GitHub і Instagram, верагодна, давядзецца ўсталяваць фільтры, якія забароняць карыстальнікам загружаць абароненыя аўтарскім правам матэрыялы.

Раней такая канцэпцыя выклікала крытыку ў Інтэрнэце. Тады ў знак пратэсту супраць магчымай дырэктывы ЭЗ італьянская, іспанская, латыская, польская і эстонская вэрсіі онлайн-энцыкляпэдыі Вікіпэдыя прыпынілі працу. Прадстаўнікі Вікіпэдыі заявілі, што рашэньне ЭЗ сур’ёзна абмяжуе свабоду і доступ да Сеткі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG