Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША пачалі вайсковыя вучэньні ў Сырыі ў адказ на пагрозы Расеі, — CNN


Амэрыканскія вайскоўцы ў Сырыі, красавік 2018
Амэрыканскія вайскоўцы ў Сырыі, красавік 2018

Вайскоўцы ЗША на поўдні Сырыі пачалі раптоўныя вучэньні ў сувязі з пагрозамі з боку Расеі. Пра гэта паведамляе тэлеканал CNN са спасылкай на амэрыканскага вайсковага чыноўніка. Паводле яго, манэўры сталі прамым адказам на заявы Міністэрства абароны Расеі, якое двойчы за тыдзень папярэджвала ЗША аб гатоўнасьці нанесьці ўдары па тых раёнах Сырыі, дзе могуць разьмяшчацца амэрыканскія вайскоўцы.

Мэта манэўраў — прадэманстраваць Маскве магчымасьці ЗША ў Сырыі, заявіў капітан Уільям Эрбан, галоўны прадстаўнік Цэнтральнага камандаваньня кааліцыі.

Войскі адпрацуюць здольнасьць хутка разгортвацца, праводзіць інтэграваную атаку паветранымі і наземнымі сіламі, а таксама рабіць хуткія пранікненьні на варожыя пазыцыі. У апэрацыі задзейнічаныя у тым ліку ударныя верталёты. Вучэньні праходзяць у правінцыі Хомс — побач з амэрыканскай вайсковай базай Эт-Танф.

Прэсавы прадстаўнік Пэнтагону Шон Робэртсан падкрэсьліў, што ЗША не шукаюць канфрантацыі з Масквой, аднак без ваганьняў абароняць амэрыканскія войскі і іх саюзьнікаў, як гэта адбывалася ў мінулым. Тэлеканал прыводзіць заяву неназванага амэрыканскага чыноўніка, які сказаў, што амэрыканскі бок параіў Маскве «трымацца далей ад Эт-Танф», бо ў Пэнтагоне, паводле яго слоў, гатовыя «даць адказ».

Адзначаецца, што асаблівую занепакоенасьць у Пэнтагону выклікала учорашняя заява Мінабароны Расеі аб верагодным удары крылатымі ракетамі па месцах разьмяшчэньня амэрыканцаў. Масква сьцьвярджае, што на гэтых тэрыторыях знаходзяцца узброеныя ісламісты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG