Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Для менчукоў раз на тыдзень будуць ладзіць сустрэчы зь беларускамоўнымі


Ілюстацыйнае фота
Ілюстацыйнае фота

«Арт-сядзіба» анансавала запуск праекту «Беларускамоўныя» – сустрэчы па серадах а 19-й гадзіне ў менскім офісе арганізацыі (вуліца Машэрава, 18).

Абяцаюць запрашаць самых розных людзей: ад паэтаў, музыкаў і гісторыкаў да гандляроў, юрыстаў і сантэхнікаў, па дзьве асобы на імпрэзу. Тэмы — мова ў музыцы, мова ў краме, мова ў каханьні ды іншыя.

Імёны гасьцей пакуль не раскрываюцца. Уваход вольны. Акцыю ладзяць у межах кампаніі «Назаві беларускую мову роднай на перапісе-2019».

Error rendering VK.

Раней «Арт-сядзіба» ўжо ладзіла падобныя праекты, прыкладам, «Саўндчэк» — сустрэчы за кавай і гарбатай з творчымі людзьмі ў нефармальнай абстаноўцы.

Гасьцямі былі паэты Андрэй Хадановіч і Анхэля Эсьпіноса Руіс, музыкі Алесь Лютыч (:B:N:), Уладзь Лянкевіч (TonqiXod) і Зьміцер Афанасенка (Amaroka), бізнэсовец Улад Луневіч (кавярні «Лаўка», «Дэпо» і Enzo).

Цяпер на «Арт-сядзібе» ладзяцца і іншыя бясплатныя сустрэчы — ад публічных чытаньняў у гонар Алеся Адамовіча да гульні ў «Яшчарку».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG