Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БРСМ задумаўся пра рэбрэндынг: без «камсамолу» і з новай назвай


Урачысты перанос помніка Леніну ў Менску, на якім другі сакратар ЦК БРСМ Сяргей Клішэвіч напаў на лідэра «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча. Менск, 7 лістапада 2016 году
Урачысты перанос помніка Леніну ў Менску, на якім другі сакратар ЦК БРСМ Сяргей Клішэвіч напаў на лідэра «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча. Менск, 7 лістапада 2016 году

Раней новы кіраўнік БРСМ казаў, што ў сёньняшнім выглядзе арганізацыя дасягнула свайго максымуму — на 17-ы год існаваньня.

Першы сакратар ЦК БРСМ Дзьмітры Варанюк у размове з журналістамі 6 верасьня анансаваў магчымую зьмену назвы арганізацыі ў межах рэбрэндынгу, піша «Наша Ніва».

Дзьмітры Варанюк, архіўнае фота
Дзьмітры Варанюк, архіўнае фота

«Хаця мы і пераемнікі камсамолу, але, відаць, трэба падумаць над новай назвай, над рэбрэндынгам, — казаў Варанюк. — „Пленум“, „ЦК“… гэта старыя словы. Яны захаваліся ва ўнутранай кухні арганізацыі. Выклікаюць у кагосьці настальгію, розныя пачуцьці. Відаць, трэба ўжо нешта новае. Новых словаў выдумляць, ці браць замежныя мы не будзем. Проста нешта такое, што сьведчыла б, што нашая арганізацыя — сапраўды моладзевая».

Днём раней у інтэрвію БелТА Варанюк казаў, што БРСМ «дасягнуў свайго максымуму менавіта ў ягоным сёньняшнім выглядзе». Тады ён анансаваў рэбрэндынг «у наступны год» — маўляў, праца пачнецца з 6 верасьня. Пра неабходнасьць рэбрэндынгу, казаў ён, заяўляў і Аляксандар Лукашэнка, і прэм’ер-міністар (стары ці новы, ён не ўдакладніў).

Нягледзячы на заплянаваны рэбрэндынг, Лукашэнка называе арганізацыю «камсамолам», сам БРСМ плянуе адзначыць 100-годзьдзе савецкага ВЛКСМ ды іншыя савецкія сьвяты. Пры гэтым арганізацыя на загад Саўміну ня раз ладзіла «Дні вышыванкі» (ідэю «пазычылі» ў «Арт-сядзібы»), прадстаўляла беларускія «патрыятычныя» стыкеры для мэсэнджэра Telergam, крытыкавала рэстарацыю ў Курапатах…

***

БРСМпраўладная арганізацыя, якая фінансуецца зь дзяржаўнага бюджэту. Была ўтвораная ў 2002 годзе праз аб’яднаньне «Беларускага саюзу моладзі» і «Беларускага патрыятычнага саюзу моладзі», лічыць сябе пераемнікам савецкага камсамолу і актыўна падтрымлівае палітыку дзейных уладаў (за што атрымаў мянушку «лукамол»).

Паводле самой арганізацыі, у яе ўваходзяць 477,5 тысячы чалавек (у тым ліку 16,2 тысячы ў «моладзевых атрадах аховы парадку»), але шмат беларусаў заяўлялі аб прымусовым або тайным запісе ў БРСМ. Генпракуратура сёлета злавіла БРСМ на «прыпісках» у студэнцкіх працоўных атрадах.

31-гадовы Дзьмітры Варанюк узначаліў БРСМ у траўні 2018 году. Папярэдні кіраўнік арганізацыі Андрэй Белякоў быў звольнены, паводле неафіцыйнай інфармацыі, за «правал у працы». Белякоў застаецца чальцом Савету Рэспублікі, ды пасьля звальненьня значных навінаў аб ім не зьяўлялася.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG