Улады ЗША спрабуюць прымусіць Facebook даць коды шыфраваньня ягонай праграмы Messenger, што выкарыстоўваецца для перапіскі карыстальнікаў сацсеткі, паведамляе Reuters са спасылкай на ўласныя крыніцы.
У цяперашні час у адным з фэдэральных судоў Каліфорніі ідзе закрыты працэс, падчас якога Facebook апратэстоўвае выстаўленае Міністэрствам юстыцыі ЗША абвінавачваньне кампаніі ў непавазе да суду праз адмову прадстаўляць доступ да паведамленьняў у Messenger па запыце ўладаў. Прадстаўнікі Facebook і Мінюста ЗША, паводле Reuters, адмовіліся пракамэнтаваць сытуацыю.
Тры чалавекі, знаёмыя з ходам закрытай судовай справы, паведамілі агенцтву, што праваахоўныя органы хочуць атрымаць магчымасьць праслухоўваць галасавыя паведамленьні карыстальнікаў, падазраваных у межах крымінальных працэсаў. У сувязі з гэтым зноў паўстала пытаньне, ці павінны кампаніі мадыфікаваць сваю прадукцыю, каб даць уладам магчымасьць праслухоўваць карыстальнікаў.
Паведамляецца, што пытаньне аб доступе да Messenger паўстаў у Каліфорніі ў межах расьсьледаваньня злачынстваў вулічнай банды MS-13.
Калі суд задаволіць патрабаваньне ўладаў, аналягічную аргумэнтацыю можна будзе ўжываць і ў дачыненьні да іншых кампаніяў і праграмаў, якія прадстаўляюць паслугі па шыфраваньні паведамленьняў, як то Signal і WhatsApp, лічаць экспэрты.