Лета: мастацтва адпачынку. Адказы і парады.
Джон Пазьняк — нашчадак ураджэнцаў Беларусі, нарадзіўся пасьля Другой сусьветнай вайны ў лягеры для перамешчаных асобаў у Нямеччыне. Вырас у Лёндане, працаваў банкірам. Апошнія 25 гадоў жыве ў Сыднэі, у Аўстраліі.
Як вы праводзіце гэтае лета?
Сёлета я наведаў Беларусь, Польшчу, Чэхію, Славенію, Люксэмбург, Чарнагорыю і Нямеччыну. Я люблю падарожнічаць і наведваць новыя месцы, каб здабываць новы досьвед праз сустрэчы з рознымі народамі і іх кухнямі.
Які ваш найлепшы летні ўспамін зь дзяцінства?
Мой найлепшы ўспамін зь дзяцінства — гэта лета ў ангельскай вёсцы, калі я зьбіраў ажыны і катаўся на сваім маленькім скутэры.
Што вы заўсёды бераце з сабой?
Я заўсёды бяру пляцак з парасонам, бутэлькай вады і мапамі. Усё гэта я кладу наверх лёгкай валізкі.
Чаму каштоўнаму вы навучыліся?
Навучыўся пакаваць у валізку ня больш за 8 кг поўнай вагі. Я бязьлітасны да колькасьці адзеньня. Перад выездам я заўсёды дакладна правяраю прагноз надвор’я ў пункце прызначэньня.
Якую музыку вы слухаеце, якія кнігі чытаеце?
Я лічу, клясычная музыка супакойвае, таму я запампаваў яе шмат на свой тэлефон. Я слухаю яе ў аўтобусе або ў цягніку падчас паездак. Таксама я спампоўваю кнігі на мой Kindle, які эканоміць прастору. Мой улюбёны аўтар — Джуліян Барнс.
Ці адключаеце вы тэлефон і інтэрнэт у адпачынку?
Тэлефон і інтэрнэт уключаныя, але я іх выкарыстоўваю рэдка.
Што вы дазваляеце сабе толькі ў адпачынку?
Доўгі адпачынак. Паколькі я на пэнсіі, я маю вялікае шчасьце праводзіць даўжэйшыя вакацыі. Я не люблю сьпешкі ў адпачынку, бо гэта — адныя пакуты. Я пазьбягаю стрэсу.
Ваша парада на адпачынак
Прачынайцеся як мага раней, каб выкарыстаць больш дня. Прыходзьце на вашыя месцы сустрэчы раней. Насіце лёгкі і зручны абутак і піце шмат вады. Дазваляйце сабе больш сьвятла.