Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лета Паўліны Цімохінай: «Дазвольце сабе рабіць тое, што хочаце»


Паўліна Цімохіна -- сьпявачка, заснавальніца беларускамоўнага музычнага праекту Paulinn.
Паўліна Цімохіна -- сьпявачка, заснавальніца беларускамоўнага музычнага праекту Paulinn.

Мастацтва адпачынку: адказы і парады.

Паўліна Цімохіна — сьпявачка, заснавальніца беларускамоўнага музычнага праекту Paulinn. Паходзіць з артыстычнай сям’і, яе маці Сьвятлана Цімохіна — вядучая майстар сцэны Беларускага дзяржаўнага тэатру лялек. Ад самага дзяцінства захаплялася музыкай, дасканала асвоіла фартэпіяна, мела выдатныя вакальныя дадзеныя. Паўліне 27 гадоў, пасьля заканчэньня школы вучылася на факультэце журналістыкі БДУ, непрацяглы час працавала па спэцыяльнасьці, пісала пра культурныя падзеі. Цяпер працуе ў галіне маркетынгу (капірайту), а паміж прафэсійнымі абавязкамі стварае лірычныя песьні. У 2015-м па вэрсіі музычнага парталу Tuzin.fm Paulinn быў прызнаны найлепшым гуртом у намінацыі «Адкрыцьцё году».

Як вы праводзіце гэтае лета?

Гэтым летам я працую. І нават так, як, магчыма, ніколі раней. Пішам з гуртом песьні да новага ЕР («міні-плыткі)». Большая палова ўжо зроблена, што ў выніку атрымаецца — пачуеце ўвосень. А прэм’ера «першай ластаўкі» — «Я слухаю музыку» — ужо 1 жніўня.

Які ваш найлепшы летні ўспамін зь дзяцінства?

Найлепшы ўспамін зь дзяцінства, зьвязаны зь летам, — напэўна, першы замежны адпачынак у Баўгарыі. Гэта было маё першае далёкае падарожжа да мора. Здарылася тое ўжо больш за 20 гадоў таму, у 1997-м.

Што вы заўсёды бераце з сабой?

Я заўсёды бяру з сабой у адпачынак розныя гаджэты — смартфон, пляншэт, абавязкова навушнікі. Усё гэта дазваляе ня толькі расслабіцца (паглядзець кінафільм ці паслухаць музыку), але і папрацаваць з новым матэрыялам. А для гэтага пажадана быць у кантакце зь сябрамі, калегамі. Таму заўсёды на сувязі. Прынамсі імкнуся знаходзіцца онлайн.

Чаму каштоўнаму вы навучыліся?

У перапынку паміж уласна творчым працэсам пачала глыбей унікаць у працэс аранжыроўкі музыкі. Цяпер мае песьні — гэта ня толькі мой голас, тэксты, музыка. Гэта яшчэ і мае партыі, бо зараз я навучылася (і працягваю вучыцца) працаваць у музычным рэдактары, рабіць хай не складаныя, але ўсё ж вельмі важныя рэчы.

Якую музыку вы слухаеце, якія кнігі чытаеце?

У Варшаве.
У Варшаве.

Музыку я заўсёды слухаю вельмі розную. І, безумоўна, тое залежыць ад настрою. Гэта можа быць і штосьці цяжкае зь першых альбомаў Linkin Park, і нешта лайтовае — як Wafia ды Amber Run. Увогуле слухаю шмат музыкаў, невядомых шырокаму колу. Часам чапляе.

Мастацкія кніжкі апошнім часам амаль не чытаю. Магу штосьці праштудзіраваць з прафэсійнай літаратуры ці з псыхалёгіі. Апошняя настольная кніга — гэта падручнік па польскай мове.

Што вы дазваляеце сабе толькі ў адпачынку?

Насамрэч для мяне адпачынак — гэта і магчымасьць заняцца справамі, якія заўсёды адкладала на потым. Але пры гэтым дазваляю сабе больш займацца музыкай, чым нават атрымліваецца звычайна. Усё адно бяз працы нікуды.

Ну і, натуральна, кожная нагода пабачыць новыя краіны ды гарады таксама для мяне вельмі важна. Гэта тое, што дадае натхненьня, энэргіі і аптымізму. А так, па вялікім рахунку, не магу сказаць, што калі я жыву ў звычайным рытме, чагосьці сабе не дазваляю.

Ваша парада на адпачынак

Паўліна з маці Сьвятланай.
Паўліна з маці Сьвятланай.

Галоўны сэнс адпачынку ў тым, каб, вярнуўшыся да звыклага рэжыму, адчуць у сабе прыток энэргіі, атрымаць стымул да новых працоўных і творчых зьдзяйсьненьняў. Разглядаючы фотаздымкі, з усьмешкай і захапленьнем узгадваць найлепшыя моманты, якія адбыліся з вамі падчас вандроўкі. Так што дазвольце сабе рабіць тое, што вы хочаце. І часьцей бываць там, дзе адчуваеце сябе шчасьлівымі!

Лета Анастасіі Царук: «Раніцай бегаю ад 5 да 9 кілямэтраў»

Лета Аляксея Хацкевіча: «Мне дастаткова спальніка і банкаўскай карткі»

Лета Міхаэля Сэндэра: «Кароткі адпачынак — не адпачынак, а стрэс»

Лета Сяргея Далідовіча: «Пакінуўшы спорт, трэную дачок»

Лета Барыса Штэрна: «Я б параіў падарожнікам Лёндан»

Лета Меліты Станюты: «Бяз кнігі за мяжой — як бяз пашпарта»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG